Аліна Маратаўна Кабаева
Аліна Маратаўна Кабаева | |
---|---|
татар.: Әлинә Марат кызы Кабаева руск.: Алина Маратовна Кабаева | |
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | мастацкая гімнастыка |
Нарадзілася |
12 мая 1983[1][2] (41 год) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Гады кар’еры | 1996 — 2007 |
Рост | 166 см |
Вага | 50 кг |
Афіцыйны сайт (руск.) | |
![]() |
Аліна Маратаўна Кабаева (нар. 12 мая 1983, Ташкент) — расійская спартсменка (мастацкая гімнастыка), грамадскі і палітычны дзеяч. З верасня 2014 года — Старшыня савета дырэктараў холдынгу «Нацыянальная Медыя Група». З 2016 года ўзначальвае савет дырэктараў ЗАТ «Спорт-Экспрэс».
Алімпійская чэмпіёнка на Гульнях 2004 года ў індывідуальным мнагабор’і і бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2000 года ў індывідуальным мнагабор’і. Двухразовая абсалютная чэмпіёнка свету (1999 і 2003). Пяціразовая абсалютная чэмпіёнка Еўропы (1998—2000 2002, 2004). Шасціразовая абсалютная чэмпіёнка Расіі (1999—2001, 2004, 2006—2007). Заслужаны майстар спорту Расіі.
Член Вышэйшага савета партыі «Адзіная Расія» (2001—2005). Член Грамадскай палаты Расійскай Федэрацыі (2005—2007). Дэпутат Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расійска Федэрацыі 5-га (2007—2011) і 6-га скліканняў (з 4 снежня 2011 года па 15 верасня 2014 года).
Узнагароджана ордэнамі Дружбы (2001) і «За заслугі перад Айчынай» IV ступені (2005), а таксама Ганаровай граматай Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі (2013).
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 20 ліпеня 2016.
- ↑ Alina Kabajeva // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001. Праверана 3 сакавіка 2023.
- Нарадзіліся 12 мая
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Нарадзіліся ў Ташкенце
- Выпускнікі Расійскага дзяржаўнага ўніверсітэта турызму і сэрвісу
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Гімнасты Расіі
- Алімпійскія чэмпіёны ад Расіі
- Алімпійскія чэмпіёнкі па мастацкай гімнастыцы
- Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2004 года
- Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года
- Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года
- Чэмпіёны Еўропы
- Чэмпіёны свету
- Кандыдаты педагагічных навук
- Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі V склікання
- Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі VI склікання
- Жанчыны-палітыкі Расіі
- Члены «Адзінай Расіі»