Аліна Шапачнікаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аліна Шапачнікаў
Дата нараджэння: 16 мая 1926(1926-05-16)[1][2][3]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 2 сакавіка 1973(1973-03-02)[1][2][3] (46 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Грамадзянства:
Род дзейнасці: скульптар, артыстка
Жанр: Абстракцыянізм
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы
Grands ventres (Вялікі пузы). 1968

Аліна Шапачнікаў (польск.: Alina Szapocznikow; 16 мая 1926, Каліш, Польшча — 2 сакавіка 1973, Пасі, Францыя) — польскі скульптар і графік яўрэйскага паходжання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аліна Шапачнікаў нарадзілася 16 мая 1926 года ў горадзе Каліш ў сям'і ўрача. У час Другой сусветнай вайны з-за яўрэйскага паходжання была змешчана ў гета Пабяніцаў і Лодзі, затым знаходзілася ў канцлагерах Асвенцім, Берген-Бельзен і Тэрэзіенштат.

Пасля заканчэння вайны ў 19461947 гадах вучылася на скульптара ў Празе, першапачаткова ў майстэрні Отакара Велімскага, затым у Пражскай Вышэйшай школе прыкладнога мастацтва. Дзякуючы стыпендыі, у 1947—1950 гадах працягнула вучобу ў парыжскай Нацыянальнай вышэйшай школе прыгожых мастацтваў, аднак з-за цяжкай хваробы яна была вымушана перапыніць вучобу і вярнуцца ў Польшчу.

У 1963 годзе Аліна Шапачнікаў ізноў пераехала ў Парыж. У 1969 годзе ў яе быў дыягнаставаны рак грудзі, і ў 1973 годзе яна памерла ў санаторыі Пра-Катанэ ў Пасі.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Яна была жонкай польскага гісторыка мастацтва Рышарда Станіслаўскага, іх сын Пётр жыве ў Францыі. Пасля разводу са Станіслаўскім яна выйшла замуж за польскага графіка Рамана Цяслевіча, з якім заставалася ў шлюбе да самай смерці.

Мастацкая творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пражываючы ў Польшчы, яна стварала выразныя фігуратыўныя скульптуры, выкарыстоўваючы такія матэрыялы як бронза і камень. У Парыжы яна пачала эксперыментаваць з каляровымі злепкамі ўласнага цела ў поліэстэры і поліўрэтане. У апошнія гады жыцця на яе творчасці адбівалася ўсведамленне надыходзячай смерці.

Яе працы знаходзяцца ў экспазіцыі Музея сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку, у Музея сучаснага мастацтва ў Лос-Анджэлесе, парыжскага Цэнтра Пампіду і лонданскай Галерэі Тэйт.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121165159 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 Alina Szapocznikow
  3. 3,0 3,1 Alina Szapocznikow // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7, 978-0-19-989991-3 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121165159 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]