Перайсці да зместу

Алісія Вікандэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алісія Вікандэр
шведск.: Alicia Vikander
Дата нараджэння 3 кастрычніка 1988(1988-10-03)[1][2][…] (37 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Svante Vikander[d]
Маці Maria Fahl Vikander[d]
Муж Майкл Фасбендэр[4][5]
Дзеці Марк Фасбендэр[d]
Адукацыя
Прафесія актрыса, кінаактрыса, танцоўшчыца, кінапрадзюсар, актрыса агучвання
Узнагароды
IMDb ID 2539953
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алісія Аманда Вікандэр (шведск.: Alicia Amanda Vikander, нар. 3 кастрычніка 1988, Гётэбарг) — шведская актрыса і прадзюсар. Уладальніца прэміі «Оскар» за лепшую жаночую ролю другога плана і прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША за ролю мастачкі Герды Вегенер у біяграфічнай драме «Дзяўчына з Даніі»[6].

Нарадзілася ў Гётэбаргу ў сям’і тэатральнай актрысы і ўрача-псіхіятра. Па словах Алісіі, яе дзяцінства было цудоўным: для сваёй маці яна была адзінай, але пры гэтым была акружаная вялікай сям’ёй з боку бацькі, бо кожны другі тыдзень яна наведвала яго.

Акцёрская кар’ера Алісіі пачалася, калі ёй было 7 гадоў. Дзяўчынка выступіла на сцэне Гётэбаргскай оперы. У 1997 годзе яна перамагла ў дзіцячым тэлевізійным спеўным шоў. З 9 гадоў Алісія займалася балетам, а, пераехаўшы з Гётэбарга ў Стакгольм, паступіла ў Каралеўскую балетную школу, якую скончыла ў 2007 годзе. Таксама будучая актрыса вучылася і ў Амерыканскай акадэміі балета ў Нью-Ёрку[7].

Алісія пачынала са здымак у кароткаметражных фільмах і на тэлебачанні. Зняўшыся ў фільме «Да чагоcьці прыгожага», Вікандэр атрымала прэмію «Залаты жук» за лепшую жаночую ролю. У 2013 годзе Алісія была намінаваная на прэмію BAFTA як «Узыходзячая зорка». За ролю робата, які валодае штучным інтэлектам, у фільме «З машыны», актрыса была намінаваная на «Залаты глобус» і прэмію BAFTA[6].

У 2015 годзе актрыса сыграла мастачку Герду Вегенер у фільме «Дзяўчына з Даніі» рэжысёра Тома Хупера[6].

Гэтая роля прынесла ёй міжнароднае прызнанне і дзве прэміі, сярод якіх «Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША» і «Оскар» за лепшую жаночую ролю другога плана ў 2016 годзе. Алісія стала другой шведскай актрысай, ганараванай гэтай узнагароды.

Актрыса асуджае гендэрную няроўнасць. У 2017 годзе яна стала адной з 584 жанчын, хто звярнуўся да шведскай кіна- і тэатральнай індустрыі з просьбай звярнуць увагу на культуру сексуальных праступкаў[8].

  1. Sparks K. Alicia Vikander // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alicia Vikander // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Vikander, Alicia Amanda // Sveriges befolkning 2000Sveriges Släktforskarförbund, 2020. Праверана 7 студзеня 2023.
  4. http://people.com/movies/michael-fassbender-alicia-vikander-wedding-married/
  5. https://www.wmagazine.com/story/alicia-vikander-and-michael-fassbender-married-ibiza-wedding
  6. 1 2 3 Alicia Vikander - Awards - IMDb.
  7. Alicia Vikander | Biography, Movies, & Facts | Britannica.
  8. Warner, Sam (10 November 2017). "Alicia Vikander signs letter exposing sexual abuse in Swedish industry". Screen International. Retrieved 11 November 2017.