Аліс Бабс
| Аліс Бабс | |
|---|---|
| шведск.: Hildur Alice Babs Nilson | |
| | |
| Імя пры нараджэнні | шведск.: Hildur Alice Nilson |
| Род дзейнасці | спявачка, актрыса, джазвумен, кінаактрыса, студыйны музыкант, музыкантка |
| Дата нараджэння | 26 студзеня 1924[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 11 лютага 2014[3] (90 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Веравызнанне | лютэранства |
| Бацька | Jean Nilson[d] |
| Дзеці | Titti Sjöblom[d] |
| Узнагароды і прэміі | |
Хільдур Аліс Шэблум (швед. Hildur Alice Babs Sjöblom), больш вядомая як Аліс Бабс (швед. Alice Babs), народжаная Нільсан (26 студзеня 1924, Кальмар — 11 лютага 2014, Стакгольм) — шведская джазавая спявачка і актрыса.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Працавала ў самых розных жанрах, ад фальклору да оперы, аднак найбольшую вядомасць набыла як джазавая спявачка. Брала ўдзел у першым штогадовым конкурсе Еўрабачанне ў Швецыі ў 1958 годзе. У 1972 годзе стала першай ня опернай спявачкай, якая заслужыла тытул Hovsångare — узнагароды каралеўскага двара. Запісвалася сумесна з Дзюкам Элінгтанам.
Разам са Свендам Асмусенам і Ульрыкам Ньюманам у 1958 годзе ўтварыла вакальнае джаз-трыа Swe-Danes. Яны гастралявалі па ЗША ў 1959-1960-х гадах і выступалі, напрыклад, на шоў Эда Салівана і ў клубе «Коканат Гроўв» у Лос-Анжэлесе.
У 1958 годзе Аліс Бабс стала першым прадстаўніком Швецыі на Еўрабачанні і заняла чацвёртае месца з песняй «Lilla stjärna».
Аліс Бабс пачала супрацоўнічаць з джазавым кампазітарам Дзюкам Элінгтанам пасля таго, як яны сустрэліся на шведскай тб-праграме ў 1963 годзе. Яна была адзіным белым выканаўцам, які спяваў з ім. Яны запісалі сумесны альбом «Serenade to Sweden» у Парыжы ў 1966 годзе, выступалі ў ЗША і некалькі разоў у Швецыі і на нарвежскім тэлебачанні. У Аліс быў дыяпазон у тры з паловай актавы.
Бабс шмат гадоў працавала разам з піяністам і артыстам Чарлі Норманам. Яна таксама выпусціла некалькі сумесных запісаў з Пувелам Рамелам, які таксама пісаў для яе музыку. У 1969 годзе Аліс Бабс атрымала спецыяльны прыз Карла Герхарда. У 1972 годзе яе прызначылі прыдворнай спявачкай — да гэтага такі тытул давалі толькі оперным артыстам. У 1974 годзе яна стала членам Каралеўскай Музычнай Акадэміі.
У 2008 годзе SVT выпусціў дакументальны фільм пра жыццё Аліс Бабс «Alice Babs, Naturröstens hemlighet». Апошняе вялікае інтэрв’ю з Аліс выйшла на канале P4 Extra 29 мая 2008.
Зноскі
- ↑ http://www.oxfordmusiconline.com/subscriber/article/grove/music/J020100 Праверана 28 лютага 2015.
- 1 2 Kalmar kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/VALA/00177/C/22 (1923-1928), bildid: 80004726_00062 — С. 49. Праверана 10 красавіка 2018.
- ↑ Alice Babs // Nederlandse Top 40 Праверана 9 кастрычніка 2017.