Перайсці да зместу

Аліс Ба Кунке

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аліс Ба Кунке
шведск.: Alice Bah Kuhnke
міністр культуры Швецыі[d]
3 кастрычніка 2014 — 21 студзеня 2019
Папярэднік Lena Adelsohn Liljeroth[d]
Пераемнік Аманда Лінд
дэпутат Еўрапейскага парламента
з 2 ліпеня 2019
міністр Швецыі па справах царквы[d]
3 кастрычніка 2014 — 21 студзеня 2019
Папярэднік Stefan Attefall[d]
міністр Швецыі па справах дэмакратыі[d]
3 кастрычніка 2014 — 21 студзеня 2019
Папярэднік Birgitta Ohlsson[d]
Пераемнік Аманда Лінд
член Камітэта рыксдага па замежных справах[d]
23 студзеня 2019 — 7 лютага 2019
член Камітэта рыксдага па справах Еўрапейскага саюза[d]
7 лютага 2019 — 18 чэрвеня 2019
член рыксдага[d]
24 верасня 2018 — 24 верасня 2018
Пераемнік Annika Hirvonen[d]
член рыксдага[d]
22 студзеня 2019 — 18 чэрвеня 2019
дэпутат Еўрапейскага парламента
з 16 ліпеня 2024

Нараджэнне 21 снежня 1971(1971-12-21)[1] (52 гады)
Муж Johannes Bah Kuhnke[d][2]
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень бакалаўр мастацтваў[d] (студзень 2005)
Месца працы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аліс Ба Кунке (шведск.: Alice Bah Kuhnke; нар. 21 снежня 1971, Мальмё) — шведскі тэлежурналіст і палітык. Міністр культуры і дэмакратыі Швецыі ў чырвона-зялёным кабінеце міністраў Лёвена з кастрычніка 2014 года па студзень 2019 года.

Нарадзілася ў сям’і бацькі-гамбійца і маці-шведкі. Вучылася ў школе ў Векшэ, была адной з лепшых дзяўчат-спрынтараў краіны. У 2003 годзе скончыла факультэт паліталогіі ў Стакгольмскім універсітэце.

З дзевяностых гадоў працавала ў СМІ, у 1992—1997 гадах была звязана з грамадскім тэлебачаннем Sveriges Television, дзе пачынала з перадачы «Disney Club», з 1998 года — з TV4, дзе вяла сваё ўласнае ток-шоў.

З 2001 па 2004 яна працавала на пасадзе дырэктара дэпартамента ў страхавой кампаніі Skandia. З 2007 года была генеральным сакратаром арганізацыі Rättvisemärkt3. У верасні 2009 года яна пачала адказваць за пытанні аховы навакольнага асяроддзя і сацыяльнай адказнасці ў кампаніі ÅF.

Грамадская і палітычная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

У 2013 годзе прызначаная генеральным дырэктарам MUCF — дзяржаўнага агенцтва па справах моладзі. Яна займала розныя пасады ў няўрадавых арганізацыях і кансультатыўных саветах, у тым ліку ў сінодзе шведскіх цэркваў (2006—2010) і была віцэ-прэзідэнтам шведскага аддзялення юнацкай хрысціянскай асацыяцыі (YMCA-YWCA).

3 кастрычніка 2014 года, праз тры дні пасля ўступлення ў Партыю зялёных яе прызначылі міністрам культуры ў левацэнтрысцкім урадзе Лёвена.

Зноскі