Алі Асадаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алі Асадаў
азерб.: Əli Əsədov
Прэм’ер-міністр Азербайджана
з 8 кастрычніка 2019
Папярэднік Наўруз Мамедаў

Нараджэнне 30 лістапада 1956(1956-11-30) (67 гадоў)
Веравызнанне іслам
Партыя Новы Азербайджан
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
1st degree "For Service to the Fatherland" order 2nd degree "For Service to the Fatherland" order
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алі Ідаят аглы Асадаў (азерб.: Əli Hidayət oğlu Əsədov; нар. 30 лістапада 1956, Нахічэвань, Азербайджанская ССР, СССР) — азербайджанскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, Прэм’ер-міністр Азербайджана з 8 кастрычніка 2019 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Алі Асадаў нарадзіўся 30 лістапада 1956 года ў горадзе Нахічэвань. Cкончыў Бакінскую сярэднюю школу № 134, паступіў у Маскоўскі інстытут народнай гаспадаркі (1974—1978).

У 1980 годзе стаў працаваць галоўным лабарантам у Інстытуце эканомікі Акадэміі навук Азербайджанскай ССР. У 1989—1995 гадах быў дацэнтам і загадчыкам кафедры ў Бакінскім інстытуце сацыяльнага кіравання і паліталогіі.

У 1995—2000 гадах быў дэпутатам Мілі меджліса Азербайджана. 8 кастрычніка 2019 года на пленарным пасяджэнні Нацыянальнага Сходу Азербайджанскай Рэспублікі было вынесена на абмеркаванне пытанне аб згодзе на прызначэнне Алі Асадава на пасаду прэм’ер-міністра Азербайджанскай Рэспублікі[2].

Зноскі

  1. Azərbaycan Respublikasının Baş Naziri Əli Hidayət oğlu Əsədov Праверана 16 кастрычніка 2020.
  2. Парламент Азербайджана утвердил нового премьер-министра страны (руск.). Эхо Кавказа. Праверана 8 кастрычніка 2019.