Алі Хаменеі
Вялікі аятала Сеед Алі Хасейні Хаменеі (перс.: سید علی حسینی خامنهای, азерб.: Seyyid Əli Xameneyi; 19 красавіка 1939[1][2][…], Мешхед[3] — 28 лютага 2026[4][5][…], Тэгеран[6]) — іранскі рэлігійны, духоўны, дзяржаўны, палітычны, ваенны і грамадскі дзеяч. Вышэйшы кіраўнік (Рахбар) Ірана (1989—2026), Прэзідэнт Ірана (1981—1989), адзін з бліжэйшых паплечнікаў заснавальніка Ісламскай Рэспублікі Іран Рухалы Хамейні.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 19 красавіка 1939 года ў Мешхедзе.
Атрымаў духоўную адукацыю ў гарадах Мешхед, Кум (Іран) і Неджэф (Ірак). За ўдзел у антышахскім руху ў 1960—70-я гады 6 разоў быў арыштаваны. Удзельнік Іранскай рэвалюцыі (1978—79), паплечнік Р. М. Хамейні. У 1979—80 гады член Ісламскага рэвалюцыйнага савета, намеснік міністра абароны, камандуючы «Корпусам абаронцаў Ісламскай рэвалюцыі». У 1981—89 гады Прэзідэнт Ісламскай Рэспублікі Іран, з 1989 яе духоўны лідар (Рахбар) і фактычны правіцель.
Загінуў 28 лютага 2026 года ў выніку авіяўдару па яго рэзідэнцыі[7] пры атаках Ізраіля і ЗША. Ахвярамі нападаў таксама сталі яго дачка, зяць, унука і ятроўка. У Іране былі аб’яўлены 40-дзённая жалоба і непрацоўны тыдзень[8]. Пахаваны 9 ліпеня 2026 года ў Мешхедзе.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Libre L. Ali Khamenei - Ayatollah et guide suprême de la Révolution Islamique — 1915. — ISSN 1379-6992 Праверана 20 верасня 2024.
- 1 2 https://farsi.khamenei.ir/memory-content?id=26142#600 Праверана 20 верасня 2024.
- 1 2 Inskeep S. https://www.npr.org/2025/06/25/nx-s1-5442496/what-to-know-iran-ayatollah-khamenei — NPR, 2025. Праверана 27 чэрвеня 2025.
- 1 2 Iran's Supreme Leader Ayatollah Ali Khamenei is dead, state media says — (untranslated), 2026. Праверана 1 сакавіка 2026.
- 1 2 Alonso P. Fin d'une ère. Mort de Ali Khamenei, impitoyable gardien de la révolution iranienne — Libé, 2026.
- 1 2 Iran confirms Supreme Leader Ali Khamenei dead after US-Israeli attacks — Al Jazeera, 2026. Праверана 1 сакавіка 2026.
- ↑ Абавязкі Вярхоўнага лідара Ірана будзе выконваць кіруючы савет — zviazda.by
- ↑ IRNA: вярхоўны лідар Ірана Алі Хаменэі загінуў — belta.by
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- В. У. Адзярыха. Хаменеі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алі Хаменеі
