Аманда Лінд
Аманда Лінд | |
---|---|
шведск.: Amanda Lind | |
Імя пры нараджэнні | шведск.: Amanda Sofia Margareta Johansson[2] |
Род дзейнасці | палітык, псіхолаг, эсперантыст |
Дата нараджэння | 2 жніўня 1980[1] (44 гады) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Партыя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аманда Сафія Маргарэт Лінд (шведск.: Amanda Sofia Margareta Lind, народжаная Ёхансан, шведск.: Johansson, нар. 2 жніўня 1980, Упсала) — шведскі палітычны дзеяч, эколаг. Дзейны міністр культуры і па пытаннях дэмакратыі, адказны за спорт і нацыянальныя меншасці, з 2019 года ў другім урадзе Стэфана Лёвена.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Аманда вырасла ў Лулеа, куды сям’я пераехала, калі ёй было 3 гады. Яе бацька Эрык Х’юга Ёхансан стаў вікарыем акругі Сорсэле, а маці Ева Баск Ёхансан была фармацэўтам. Аманда вывучылася на псіхолага ва ўніверсітэце Умеа, які скончыла ў 2009 годзе. Працавала дзіцячым і падлеткавым псіхолагам у Савеце графства Вестэрнорланд, у 2009—2011 гадах.
У 1999 годзе Аманда стала членам Партыі зялёных, у 2010 годзе была прызначаная прадстаўніком «зялёных» у Хернёсандзе, а ў 2012 годзе прадстаўляла Вестерноррланд.
Аманда Лінд — былы дарадца і першы намеснік старшыні муніцыпальнага савета ў муніцыпалітэце Хернёсанда. Яна стала ў 2016 годзе сакратаром Партыі зялёных, змяніўшы Андэрса Уолнера.
У студзені 2019 года яна стала міністрам культуры і дэмакратыі, адказваючы таксама за спартыўныя пытанні, а таксама кіраўніком міністэрства культуры.
Аманда замужам за рэжысёрам Б’ёрном Оле Ліндэнам, мае дваіх дзяцей.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Johansson, Amanda Sofia Margareta // Sveriges befolkning 1990 — Ramsele: National Archives of Sweden, 2011. — ISBN 978-91-88366-91-7 Праверана 28 жніўня 2021.
- ↑ https://blogg.slaktingar.se/sveriges-statsrad-kulturminister-amanda-lind/
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 4 чэрвеня 2021.