Аманіцкая мова

Аманіцкая мова — мёртвая мова семіцкай моўнай сям'і, на якой размаўлялі старажытныя аманіцяне. Да нашага часу захавалася даволі мала помнікаў аманіцкай мовы. Упершыню яна была апісана як асобная мова ў 1970 годзе італьянскім усходазнаўцам Джавані Гарбіні .
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Навукоўцам удалося адшукаць пакуль толькі фрагменты аманіцкай мовы: надпіс з цытадэлі Амана IX стагоддзя да н.э.[1], на бронзавай бутэльцы Тэль-Сіран VII–VI стагоддзяў да н.э. і на некалькіх астраканах.
Даследчыкі схіляюцца, што гэта мова была надзвычай падобная на біблейскі іўрыт, але з некаторым магчымым арамейскім уплывам — у тым ліку з выкарыстаннем дзеяслова «bd» (עבד) замест больш распаўсюджанага ў біблейскім іўрыце «śh» (עשה) для «рабіць». Іншае прыкметнае адрозненне ад біблейскага іўрыту — спарадычнае захаванне жаночага роду ў адзіночным ліку.
Захаваныя фрагмены гэтай мовы дазваляюць меркаваць, што аманіцяне таксама мелі ў асноўным тыповыя адпаведнасці дыфтонгаў, прычым такія словы, як ywmt (יומת *yawmōt, «дні»), захоўвалі /aw/ і паказвалі зрух у /o/, а іншыя словы, такія як yn (ין «віно»), паказвалі зрух /ay/ у ē (yēn < *yayn), як і ў іўрыце[2].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Amman Citadel Inscription . www.kchanson.com. Праверана 1 чэрвеня 2025.
- ↑ W. Randall Garr. Dialect Geography of Syria-Palestine, 1000-586 B.C.E.. — Eisenbrauns, 2004. — 310 с. — ISBN 978-1-57506-091-0.