Амарэі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Амарэі
Amorite man from the royal palace adjacent to the temple of Medinet Habu, from the reign of Ramesses III (1182-1151 B.C.).jpg
Егіпецкая выява амарэя, XII ст. да н. э.
Агульная колькасць
Рэгіёны пражывання Блізкі Усход
Мова амарэйская мова
Рэлігія політэізм
Блізкія этнічныя групы фінікійцы, ідумеі

Амарэі — старажытны качавы народ на Блізкім Усходзе, які адыгрываў значную ролю ў гісторыі рэгіёна і суседняй Месапатаміі ў канцы 32 тысячагоддзях да н. э.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

У шумерскіх крыніцах амарэі ўзгадваліся з 2400 г. да н. э. як народ, які насяляў раёны на захад ад Еўфрата на землях Сірыі і Ханаана. У Старым Запавеце амарэі разглядаліся як адзін з народаў, што поруч з філістымлянамі насялялі Палесціну. У часы Ісуса Навіна дзяржавы амарэяў займалі поўнач і землі на ўсход ад Іардана. У старажытнаегіпецкіх надпісах 2 тысячагоддзя да н. э. тэрыторыямі амарэяў называлі землі на ўсход ад Ханаана і на поўнач ад Палесціны. У акадскіх крыніцах амарэі атаесамляліся з качавым ладам жыцця, іх назва магла пераносіцца на іншых заходніх качэўнікаў.

Дакладнае паходжанне амарэяў не вядома. Іх мова належыла да заходнесеміцай галіны моў і такім чынам была блізкай да старажытнаяўрэйскай і ханаанскіх. Старажытныя яўрэі лічылі, што амарэі паходзілі ад ханаанцаў. Сучасныя даследчыкі лакалізуюць першаснае месцазнаходжанне амарэяў усходняй часткай Антылівана, куды іх продкі падобна іншым семітам перасяліліся з Аравіі. Характэрна, што Амуру, галоўны бог амарэяў, часам зваўся ўладаром гор. Адсюль у другой палове 3 тысячагоддзя да н. э. амарэі пачалі расяленне на ўсход і поўдзень.

Амарэі ў Месапатаміі[правіць | правіць зыходнік]

Суму-Абум, заснавальнік амарэйскай дынастыі Вавілона

У другой палове 3 тысячагоддзя дас н. э. ціск заходніх качэўнікаў на земляробчыя раёны Месапатаміі значна ўзрос, так што з 2240 г. да н. э. акадскія валадары арганізоўвалі супраць іх ваенныя кампаніі.

Пасля заняпаду Акадскай імперыі прадстаўнікі трэцяй дынастыі Ура пабудавалі мур даўжынёй каля 250 км паміж Тыграм і Еўфратам, каб спыніць перасяленне амарэяў на землі акадцаў і шумераў. Каб абмінуць яго, амарэі перапраўляліся праз Тыгр, рухаліся ўздоўж яго ўсходняга берага і зноў перапраўляліся ўжо з усходу на поўдні. Амарэйскія правадыры не мелі магчымасці перамагчы дастаткова магутную дзяржаву, аднак спусташалі яе ўскраіны. У выніку яны здолелі парушыць эканамічныя сувязі знутры краіны, з-за чаго ўзнік голад, некаторыя гарады пачалі адасабляцца ад Ура.

У 2004 г. да н. э. эламіты захапілі і разрабавалі цэнтр трэцяй дынастыі, што дазволіла амарэю Суму-абум прыйсці да ўлады ў Вавілоне. Ён стварыў дынастыю ўладароў, якая кіравала да 1595 г. да н. э. пакуль не была вынішчана хетамі або касітамі. Найбольш выбітным яе прадстаўніком з'яўляўся вядомы заканадавец Хамурапі. Амарэйская дынастыя рэфармавала ўнутраны лад, адмовілася ад буйных дзяржаўна-храмавых маёнткаў на карысць прыватным уладанням, пры гэтым пашырылася колькасць асабіста свабодных людзей. У месапатамскі пантэон трапіў амарэйскі бог Амуру, аднак галоўнае пашана аддавалася Мардуку. Дзяржаўнай мовай Вавілона заставалася акадская.

Амарэйскія дынастыі таксама кіравалі гарадамі-дзяржавамі Мары, Ашур, Ларса, Ісін і г. д.

Амарэі ў Палесціне[правіць | правіць зыходнік]

У 2 тысячагоддзі да н. э. сетка амарэйскіх дзяржаў ахоплівала не толькі Месапатамію, але частку тэрыторыі Сірыі і Палесціны. Так, амарэйскія дынастыі кіравалі ў Эбле і, згодна Бібліі, у Ерусаліме. У Старым запавеце паведамляецца, што падчас зыходу з Егіпта Бог абяцаў старажытным яўрэям заваяванне амарэйскіх земляў. Найбольш паспяховую ваенную кампанію супраць амарэйскіх валадароў арганізаваў Ісус Навін. Землі амарэяў на ўсход ад Іардана былі заняты каленам Язэпа. Відавочна, войны паміж старажытнымі яўрэямі і амарэямі працягваліся да кіравання Давыда. Біблія прыпісвала амарэям высокі рост і вялікую дужасць, характэрную для волатаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]