Амар Бонга
| Амар Бонга | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| фр.: Omar Bongo Ondimba | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Леон Мба | ||||||
| Пераемнік | Didjob Divungi Di Ndinge[d] | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Seewoosagur Ramgoolam[d] | ||||||
| Пераемнік | Джафар Мухамед Німейры[d] | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Paul-Marie Yembit[d] | ||||||
| Пераемнік | Léon Mébiame[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
30 снежня 1935[1][2] |
||||||
| Смерць |
8 чэрвеня 2009[3][1][…] (73 гады) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Імя пры нараджэнні | фр.: Albert-Bernard Bongo | ||||||
| Жонка | Пасьянс Дабані[d] і Edith Lucie Bongo[d] | ||||||
| Дзеці | Алі бен Бонга Андзімба, Pascaline Bongo Ondimba[d] і Omar Denis Junior Bongo[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | іслам і суніты | ||||||
| Партыя | |||||||
| Званне | салдат | ||||||
| Узнагароды | |||||||
Эль-Хадж Амар Бонга Андзімба (фр.: El Hadj Omar Bongo Ondimba; імя пры нараджэнні — Альбер Бернар Бонга) (30 снежня 1935 — 8 чэрвеня 2009) — габонскі дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Рэспублікі Габон у 1967—2009 гадах.
У 2003 годзе была зменена канстытуцыя. Змены дазвалялі абірацца прэзідэнтам неабмежаваную колькасць разоў і на 7 гадоў замест 5 і выбары абмяжоўваліся адным турам. Крытыкі абвінавацілі Бонга ў тым, што ён хоча ўсталяваць пажыццёвую дыктатуру.
У 2006 годзе 71-гадовы прэзідэнт Габона заяўляў, што збіраецца пераабірацца чарговы раз на гэтую пасаду ў 2012 годзе.
Быў саюзнікам Марока і блізкім сябрам караля Хасана II. У якасці пасярэдніка браў удзел ва ўрэгуляванні крызісаў у ЦАР, Рэспубліцы Конга, Бурундзі, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, лівійска-чадскага ўзброенага канфлікту, канфлікту Чада і Судана.
За час яго кіравання падушавы ВУП у краіне вырас у 15 разоў — да 14 тысяч долараў ЗША ў год.
Шмат разоў абвінавачваўся ў карупцыі. У 1999 годзе камісія падкамітэта сената ЗША ацэньвала яго ўклады толькі ў Citibank у 130 млн долараў. Брытанская The Sunday Times у чэрвені 2008 года прысвяціла артыкул апісанню прыкладаў шыкоўнага ладу жыцця і шматмільённых пакупак Бонга і членаў яго сям’і. Часта вырашаў праблемы з апазіцыяй і СМІ шляхам прамога подкупу.
У канцы жыцця сутыкнуўся з карупцыйным расследаваннем, ініцыяваным французскімі ўладамі супраць яго, прэзідэнта Конга Сасу-Нгесо і прэзідэнта Экватарыяльнай Гвінеі Тэадора Абіянга Нгемы, але памёр да заканчэння расследавання (пасля абвінавачанне так і не было нікому прад’яўлена). Памяшканне Бонга ў іспанскую, а не французскую клінікі ў 2009 годзе звязваюць з тым, што ў Францыі ён баяўся магчымага арышту.
Нязменна кіраваў Габонам больш за сорак аднаго года.
Зноскі
- ↑ а б Omar Bongo Ondimba // Roglo — 1997. — 10000000 экз.
- ↑ Omar Bongo Ondimba // Babelio — 2007.
- ↑ http://news.bbc.co.uk/1/hi/world/africa/8090056.stm
- ↑ Bethke F. S. Database of Cabinet Politics in Sub-Sahara Africa
- Прэзідэнты Габона
- Нарадзіліся 30 снежня
- Нарадзіліся ў 1935 годзе
- Нарадзіліся ў Габоне
- Памерлі 8 чэрвеня
- Памерлі ў 2009 годзе
- Памерлі ў Барселоне
- Кавалеры Залатога Алімпійскага ордэна
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
- Кавалеры Вялікага ланцуга ордэна Інфанта дона Энрыке
- Кавалеры ордэна Агастынью Нету
- Асобы