Амар Сі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Амар Сі
фр.: Omar Sy
Omar Sy-3776.jpg
Дата нараджэння 20 студзеня 1978(1978-01-20)[1][2][3] (42 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прафесія акцёр, комік, кінаакцёр, тэлеакцёр
Узнагароды
IMDb nm1082477
omar-et-fred.com
Commons-logo.svg Амар Сі на ВікіСховішчы

Амар Сі (фр.: Omar Sy; нар. 20 студзеня 1978, Трап, Іль-дэ-Франс) — французскі акцёр, лаўрэат прэміі «Сезар» за найлепшую мужчынскую ролю. Сярод вядомых акцёрскіх работ Сі такія фільмы, як «1+1», «Шакалад», «Людзі Ікс: Дні мінулай будучыні».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Маці Амара з Маўрытаніі, бацька з Сенегала, абодва паходзяць з народнасці фульбэ. Ён быў чацвёртым з васьмі дзяцей у сям’і.

Падчас свайго навучання ў школе, Амар пачаў працаваць на радыё. Пасля заканчэння школы ён атрымаў прапанову ад прадзюсарскай кампаніі зрабіць ўласнае шоў, якое пасля ператварылася ў камедыйнае тэлешоу «Амар і Фрэд» (фр.: Omar et Fred) з акцёрам Фрэдам Цеста.

Поспех акцёру прынесла роля Дрыса ў фільме «1+1/Недатыкальныя» (2011), за якую ён атрымаў прэмію «Сезар» за лепшую мужчынскую ролю, а таксама быў намінаваны на прэмію «Спадарожнік».

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. Omar Sy // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Omar Sy // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.