Амар Тарыхас
Амар Эфраін Тарыхас Эрэра Omar Efraín Torrijos Herrera | |||
![]() | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
кастрычнік 1968 — 1 жніўня 1981 | |||
Партыя | |||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | палітык, ваенны | ||
Веравызнанне | каталіцтва | ||
Нараджэнне | 13 лютага 1929 Сант'яга, прав. Верагас, Панама | ||
Смерць | 1 жніўня 1981 (52 гады) гара Марта, Панама | ||
Пахаванне | форт Амадор, Панама | ||
Бацька | настаўнік | ||
Дзеці | сын Марцін Тарыхас Эспіна | ||
Ваенная служба | |||
Званне | Брыгадны генерал | ||
Узнагароды | |||
Амар Эфраін Тарыхас Эрэра (ісп.: Omar Efraín Torrijos Herrera, 13 лютага 1929, Сант'яга, правінцыя Верагас - 1 жніўня 1981, гара Марта) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Панамы; брыгадны генерал (1969).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям'і настаўніка. У 1951 скончыў ваеннае вучылішча ў Сальвадоры, з 1952 на ваеннай службе ў Нацыянальнай гвардыі Панамы. Праходзіў навучанне ў Школе Амерык у Зоне Панамскага канала.
Узначаліў групу антыімперыялістычна і нацыяналістычна настроеных афіцэраў Нацыянальнай гвардыі, якія ўчынілі ў кастрычніку 1968 г. дзяржаўны пераварот.
З 1969 г. галоўнакамандуючы Нацыянальнай гвардыяй і фактычны кіраўнік Панамы (паводле Канстытуцыі 1972 года, з'яўляўся «вышэйшым лідарам Панамскай рэвалюцыі»). Яго памочнікам быў Чучу Марцінес.
Да 11 кастрычніка 1978 г. — кіраўнік урада. Адышоўшы ад актыўнай палітычнай дзейнасці і пасяліўшыся ў сельскай мясцовасці (апошнія гады жыцця шмат часу праводзіў у паселішчы Каклесіта), захоўваў ўплыў на членаў урада, часта прымаючы і кансультуючы высокапастаўленых наведвальнікаў.
Загінуў у авіякатастрофе пры загадкавых абставінах.
Маісес Тарыхас у сваім інтэрв'ю мексіканскай газеце "Эксельсіёр" заявіў, што смерць яго брата з'яўляецца справай рук ЦРУ ЗША.
Хасэ Дэ Хесус Марцінес, былы целаахоўнік Тарыхаса (пілот па спецыяльнасці) у жніўні 1987 г. у эфіры Панамскай праграмы «Сведкі гісторыі» паведаміў, што лічыць смерць Тарыхаса справай рук амерыканцаў. Ён таксама паведаміў, што навігацыйная сістэма самалёта магла быць выведзена з ладу пры падрыхтоўцы да вылету.
Па сцвярджэнні аднаго з памочнікаў Мануэля Нар'егі, авіякатастрофа была арганізавана Нар'егам.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).