Амар аль-Башыр
| Амар Хасан Ахмед аль-Башыр | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| араб. عمر حسن أحمد البشير | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | пасада адноўлена Ахмед Алі аль-Міграні |
||||||
| Пераемнік | Авад бэн Ауф | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
| Пераемнік | пасада скасавана | ||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
1 студзеня 1944[1] (82 гады)
|
||||||
| Жонка | Фаціма Халід | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | суніты | ||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Гады службы | 1966—2010 | ||||||
| Прыналежнасць |
|
||||||
| Род войскаў | паветрана-дэсантныя войскі[d] | ||||||
| Званне | палкоўнік[2] | ||||||
| Камандаваў | Узброеныя сілы Судана | ||||||
| Бітвы | |||||||
| Узнагароды | |||||||
| Сайт | albashir.sd (ар.) | ||||||
Амар Хасан Ахмед аль-Башыр (араб. عمر حسن أحمد البشير; 1 студзеня 1944) — суданскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, Прэзідэнт Судана (1993—2019).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ветэран араба-ізраільскай вайны 1973 года.
Прыйшоў да ўлады ў выніку вайсковага перавароту ў 1989 годзе. За гады праўлення аль-Башыра Судан падвергнуўся ісламізацыі дзяржапарату і ператварыўся ў краіну-ізгоя, бо некаторы час хавала Усаму бін Ладэна (1991—1996) і была абвінавачаная ў этнічных чыстках у правінцыі Дарфур.
Амар аль-Башыр рэгулярна фігураваў у спісах самых жорсткіх дыктатараў свету[3]. 21 ліпеня 2008 Міжнародны крымінальны суд выдаў ордар на арышт яго па абвінавачванні ў генацыдзе ў сувязі з канфліктам у Дарфуры ахвярамі якога сталі сотні тысяч чалавек. Такім чынам аль-Башыр стаў першым дзеючым кіраўніком дзяржавы, супраць якога было вылучана абвінавачанне органам міжнароднай юстыцыі.
У 2011 годзе Паўднёвы Судан абвясціў незалежнасць ад Судана.
З снежня 2018 года ў Судане пачаліся пратэсты супраць рэзкага павышэння цэнаў на хлеб, але неўзабаве пратэстны рух накіраваўся супраць аўтарытарнага кіраўніка краіны. У лютым 2019 г. аль-Башыр абвесціў у краіне надзвычайнае становішча, абмежаваў свабоду сходаў, распусціў Кабмін і ўвёў у краіне рэжым надзвычайнага становішча на год. 6 красавіка тысячы актывістаў выйшлі на вуліцы сталіцы Судана Хартума з патрабаваннямі адстаўкі прэзідэнта. Пратэстоўцаў адагналі ад прэзідэнцкага палаца пры дапамозе слёзацечнага газу[4].
11 красавіка 2019 года армія Судана здзейсніла ў краіне пераварот. Вайскоўцы вырашылі зняць з усіх пасадаў Амара аль-Башыра, што кіраваў краінай 25 гадоў, і разагнаць урад[5].
Як заявілі часовыя ваенныя ўлады краіны, аль-Башыр не будзе выдадзены Міжнароднаму крымінальнаму суду ў Гаазе, але паўстане перад судом на радзіме[6].
Зноскі
- ↑ Omar Hassan Ahmad al- Bashir // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.aljazeera.com/news/2019/4/11/profile-omar-al-bashir-sudans-longtime-ruler
- ↑ svaboda.org
- ↑ У Судане працягваюцца пратэсты: тысячы людзей патрабуюць адстаўкі прэзідэнта. Новы час (7 красавіка 2019).
- ↑ nashaniva.by
- ↑ nashaniva.by