Амата Кабуа
Амата Кабуа | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Amata Kabua | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Kunio Lemari[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
17 лістапада 1928 |
||||||
Смерць |
20 снежня 1996 (68 гадоў) ці 19 снежня 1996[1] (68 гадоў) |
||||||
Жонка | Emlain Kabua[d] | ||||||
Дзеці | David Kabua[d] | ||||||
Веравызнанне | пратэстант | ||||||
Партыя | |||||||
Прафесія | школьны настаўнік | ||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
![]() |
Амата Кабуа (маршал.: Amata Kabua, 17 лістапада 1928—20 снежня 1996 гг.) — першы прэзідэнт Маршалавых Астравоў, правадыр Маджура, палітычны пісьменнік, аўтар гімна Маршалавых Астравоў.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Амата Кабуа нарадзіўся на атоле Джалуіт у высакароднай заможнай сям'і. У пасляваенны час вучыўся ў хрысціянскім каледжы на Гаваях, працаваў школьным настаўнікам. З 1963 г. займаўся палітыкай, быў выбраным прадстаўніком ад Маршалавых Астравоў у Кангрэсе Мікранезіі. У 1972 г. стварыў і ўзначаліў Рух за Аддзяленне Маршалавых Астравоў ад падапечнай тэрыторыі Мікранезіі. У 1979 г. стаў першым прэзідэнтам Маршалавых Астравоў. Выбіраўся на гэту пасаду 5 разоў. З 1982 г. займаў пасаду вярхоўнага правадыра атола Маджура. Памёр 20 снежня 1996 г. ад цяжкай хваробы ў шпіталі Ганалулу.
Палітычныя погляды[правіць | правіць зыходнік]
Як палітычны дзеяч і пісьменнік выступаў з нацыяналістычнымі лозунгамі, сцвярджаў культурную і палітычную незалежнасць маршальцаў. У 1978 г. арганізаваў пратэсты супраць ваенных вучэнняў ЗША на Маршалавых Астравах. Аднак у Мікранезіі разглядаўся як праамерыканскі палітык, які пратэстамі дамагаўся толькі грашовых кампенсацый ад урада ЗША. Шмат зрабіў для распаўсюджвання інфармацыі аб трагедыі атола Бікіні, ініцыяваў незалежнае даследаванне МАГАТЭ.
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
У гонар Амата Кабуа названы міжнародны аэрапорт каля Маджура.