Перайсці да зместу

Амафор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Епіскап Украінскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату з амафорам, ускладзеным на плечы.

Амафо́р (ад грэч. ὦμος  — плячо і φόρος — нясучы) — частка аблачэння архіерэя ў праваслаўных і ўніяцкіх цэрквах. Існуюць вялікі і малы амафоры. Вялікі амафор — доўгая шырокая лента з выявамі крыжоў. Вялікі амафор ускладаецца на плечы епіскапа так, што ён абгінае абодва плячы і адным сваім канцом спускаецца з левага пляча спераду, а другім — з гэтага ж пляча ззаду. Канцы амафора спускаюцца амаль да падола сакаса. Малы амафор — шырокая стужка з выявамі крыжоў, спускаецца абодвума канцамі на грудзі, спераду сшыта або замацавана гузікамі. Ускладаецца паверх сакаса. І форма, і аздабленне амафора падобны да дыяканскага арара і святарскай епітрахілі. Адсюль становіцца зразумелым, што амафор паводле свайго духоўнага сэнсу і па паходжанні амаль тое самае, што і арар, і епітрахіль. У розныя моманты Святой Літургіі архіерэй апранаецца то ў вялікі, то ў малы амафор, то ўвогуле без амафора.

  • Завальнюк У. М. Энцыклапедычны слоўнік рэлігійнай лексікі беларускай мовы / У. М. Завальнюк, М. Р. Прыгодзіч, В. К. Раманцэвіч. — Мінск, Изд-во Гревцова, 2013. — 808 с. ISBN 978-985-6954-73-6.