Перайсці да зместу

Амброджа Берганьёнэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Амброджа Берганьёнэ
Род дзейнасці мастак
Дата нараджэння 1453[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1523 ці 1522[2][3][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Амброджа Берганьёнэ або Барганьёнэ, сапраўднае імя — Амброджа да Фасана (іт. Ambrogio Bergognone, Ambrogio da Fossano, 1453, Фасана, правінцыя Кунэа — 1523, Мілан) — італьянскі мастак ламбардскай школы.

Біяграфія і творчасць

[правіць | правіць зыходнік]

Мянушка кажа пра яго прыцягненне да бургундскай школы, па манеры яму блізкі Вінчэнца Фопа. Выпрабаваў уплыў Леанарда да Вінчы. Найбольш вядомы працамі 1486—1494 у манастырскай абіцелі картэзіянцаў Чэртоза-дзі-Павія. Пазней працаваў у Мілане ў базіліцы Сант-Эўсторджа і царквы Сан-Сатыра, пасля 1497 — у Лодзі, у 1512 — у Бергама, незадоўга да смерці — зноў у Мілане, у базіліцы Сан-Сімплічана.

Яго завяшчанне датавана 4 красавіка 1523 г., у тым жа годзе ён памёр. Адным з яго вучняў лічаць Бернардына Луіні.

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 22 ліпеня 2019.
  2. Swartz A. Bergognone // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Ambrogio Borgognone // AGORHA — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. mutualart.com — 2008.