Амброзіус Брэйгель
| Амброзіус Брэйгель | |
|---|---|
| | |
| Род дзейнасці | мастак |
| Дата нараджэння | 1617[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1675 |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Ян Брэйгель Старэйшы[3] |
| Член у | |
Амброзіус Брэйгель (нідэрл. Ambrosius Brueghel; 10 жніўня 1617, Антверпен — 9 лютага 1675, там жа) — фламандскі мастак, вядомы пейзажамі і нацюрмортамі. Сын Яна Брэйгеля Старэйшага, брат Яна Брэйгеля Малодшага.
Біяграфія і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Амброзіус Брэйгель нарадзіўся каля 10 жніўня 1617 года ў Антверпене. Ён быў пятым дзіцем Яна Брэйгеля Старэйшага, якія нарадзіліся ў шлюбе з яго другой жонкай Катарынай ван Марыенбург. Жывапісу вучыўся ў старэйшага брата Яна, сына Яна Брэйгеля Старэйшага і яго першай жонкі Ізабелы дэ Ёдэ.
У 1645 годзе Амброзіус Брэйгель стаў членам антверпенскай Гільдыі Святога Лукі; пасля ён неаднаразова (у 1653, 1665, 1671 і 1673 гадах) абіраўся яе дэканам. Тады ж, каля 1645 года, ён далучыўся да рытарычнага гуртка De Violieren. У 1649 годзе ажаніўся з Ганнай Кларай Трыест; у гэтым шлюбе нарадзілася чацвёра дзяцей.
У 1650-х гадах Амброзіус адправіўся да брата Яна ў Парыж, дзе прабыў з 1657 па 1662 год. У 1663 годзе, вярнуўшыся ў Антверпен, ён стаў выкладчыкам Акадэміі мастацтваў, заснаванай мужам яго сястры Ганны, Давідам Тэнірсам Малодшым.
Амброзіус Брэйгель памёр у Антвэрпэне 9 лютага 1675 года.