Амброзіус Гольбейн
| Амброзіус Гольбейн | |
|---|---|
| ням.: Ambrosius Holbein | |
| | |
| Дата нараджэння | 1494 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1519 |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Ганс Гольбейн Старэйшы |
| Род дзейнасці | мастак, рысавальшчык, мастак-гравёр, дзеяч мастацтваў |
| Мастацкі кірунак | Паўночнае Адраджэнне[d] |
| Член у | |
Амброзіус Гольбейн (ням.: Ambrosius Holbein; 1494—1519) — нямецкі жывапісец, сын Ганса Гольбейна-старэйшага (1465—1524) і брат Ганса Гольбейна-малодшага (1497—1543).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Як і малодшы брат, Ганс, Амброзіус нарадзіўся ў Аўгсбургу (у сучаснай Баварыі), які быў у той час вольным імперскім горадам, а таксама цэнтрам мастацтваў, культуры і гандлю. Бацька, Ганс Гольбейн-старэйшы быў наватарам і першаадкрывальнікам у пераўтварэнні тэхнікі нямецкага жывапісу на этапе пераходу ад готыкі да Рэнесансу. У яго майстэрні абодва яго сыны, Амброзіус і Ганс, атрымалі першыя ўрокі жывапісу, а таксама пазнаёміліся з ювелірнай справай і з гравіравальным майстэрствам.
У 1515 годзе Амброзіус жыў у швейцарскім горадзе Штайн-на-Рэйне, дзе ён працаваў як чаляднік у майстэрні Ханса Хорбста над фрэскамі ў галоўнай зале кляштара святога Георгія.
У 1517 годзе быў залічаны ў гільдыю жывапісцаў Базеля, а ў 1518 годзе быў натуралізаваны як грамадзянін гэтага горада. У Базелі ён дзяліў майстэрню са сваім малодшым братам Гансам. У іх было шмат невялікіх заказаў на гравюры ад выдаўцоў кніг у Базелі, а таксама на партрэты і на карціны рэлігійнага зместу.
Памёр Амброзіус Гольбейн, як мяркуецца, каля 1519 года.
Зноскі
- 1 2 Holbein, Ambrosius (Ambross, Ambrosy) // SIKART — 2006. Праверана 18 чэрвеня 2021.
- ↑ Foister S. Holbein family // Grove Art Online / J. Turner — Oxford, England, Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T038595 Праверана 21 верасня 2020.