Перайсці да зместу

Амброзія (расліна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Амброзія (расліна)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  36495
NCBI  4211
EOL  37367

Амброзія (Ambrosia) — род кветкавых раслін сямейства астравыя. Каля 40 відаў. Пашыраны ў Паўночнай і Цэнтральнай Амерыцы (у іншых краінах — занесеныя). На Беларусі рэдка трапляюцца амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia) і амброзія трохраздзельная (Ambrosia trifida), магчымы знаходкі і іншых відаў, якія актыўна пашыраюцца ў Еўропе і з’яўляюцца каранцінным пустазеллем.

Адна- або шматгадовыя травяністыя расліны, радзей паўкусты з галінастым сцяблом вышынёй да 2 м. Лісце супраціўнае або чаргаванае: перыстарассечанае. Кветкі малапрыкметныя, у маленькіх аднаполых кошыках, сабраных у коласападобныя суквецці (песцікавыя 2-кветныя). Плод — калючкаватая сямянка (адна расліна можа даваць да 90 000 сямянак). Пылок з кветак выклікае алергічныя захворванні: сянную ліхаманку, бранхіяльную астму і інш.

  1. ↑ Ліней К. Genera plantarum eorumque characteres naturales, secundum numerum figuram, situm, & proportionem omnium fructificationis partium — 5 — Стакгольм: 1754. — С. 425. — doi:10.5962/BHL.TITLE.746
  2. ↑ Linnæi C. Species Plantarum: Exhibentes plantas rite cognitas ad genera relatas — 1753. — Т. 2. — С. 987.