Амбуаз
| Населены пункт | |||
| Амбуаз | |||
|---|---|---|---|
| фр.: Amboise[1] фр.: Amboise-Extra-Muros | |||
|
|||
| 47°24′41″ пн. ш. 0°58′57″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна | |||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Вышыня цэнтра | 52 м[2], 127 м[2] і 99 м[3] | ||
| Водныя аб’екты | Луара[4] | ||
| Часавы пояс | UTC+1 і UTC+2 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва |
|
||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | 37400[6] | ||
| ville-amboise.fr (фр.) | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||

Амбуаз (фр.: Amboise) — горад на Луары ў сэрцы Францыі (дэпартамент Эндр і Луара), акружаны рэнесанснымі замкамі, сярод якіх найбольш знакамітыя каралеўскі замак Амбуаз і сядзіба Шэнансо. Насельніцтва 12,7 тыс. жыхароў (2006).
Горад з'яўляецца ў хроніках пад 504 годам, калі на «Залатым возеры» пасярод Луары праходзілі перамовы каралёў Хлодвіга I і Аларыха II. Анжуйскі граф Фульк Нера ў XI стагоддзі адабраў ключавы брод праз Луару ў графаў Блуа і ўмацаваў яго ўзвядзеннем высокага данжона, які з гадамі эвалюцыянаваў у Амбуазскі палац.
У XV стагоддзі Амбуаз перайшоў з рук феадальнага сямейства Амбуазаў у каралеўскую казну. Кароль Карл VIII, быўшы выхадцам Амбуаза, прыцягнуў да будаўніцтва новага замка італьянскіх дойлідаў, да якіх у 1515 годзе дадаўся Леанарда да Вінчы, які тутака ж быў і пахаваны (гл. Кло-Люсэ).
У гісторыі Рэлігійных войн з Амбуазскай рэзідэнцыяй звязаны дзве падзеі — Амбуазская змова гугенотаў супраць Гізаў (1560) і Амбуазскі эдыкт аб свабодзе веравызнання (1563). Пры Бурбонах замак запусцеў і руйнаваўся. Каб прадухіліць яго канчатковы знос, Нацыянальная асамблея ў 1872 годзе вярнула яго Арлеанскай дынастыі.
Апроч каралеўскага палаца-замка, у Амбуазе і яго наваколлях добра вядомы дом-музей Леанарда да Вінчы ў Клу, сяміярусная пагада герцага Шуазеля — прыклад захаплення «кітайшчынай», ратуша XVI стагоддзя і познегатычная брама з карыльёнам. У мэрыі г. Амбуаз захоўваюцца пісталеты, адным з якіх падчас дуэлі быў смяротна паранены А.С. Пушкін.
Зноскі
- ↑ Code officiel géographique Праверана 6 студзеня 2019.
- ↑ а б база даных аб французскіх камунах — Institut national de l'information géographique et forestière, 2015.
- ↑ https://data.geopf.fr/telechargement/download/GEOFLA/GEOFLA_2-2_COMMUNE_SHP_LAMB93_FXX_2016-06-28/GEOFLA_2-2_COMMUNE_SHP_LAMB93_FXX_2016-06-28.7z — 2016.
- ↑ Sandre
- ↑ Populations de référence 2023 — INSEE, 2025.
- ↑ Base officielle des codes postaux — La Poste, 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Амбуаз- Амбоаз // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.