Амбуаз (замак)
Выгляд
| Славутасць | |
| Амбуаз | |
|---|---|
| фр.: Château d'Amboise | |
| | |
| 47°24′47″ пн. ш. 0°59′09″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Архітэктурны стыль | Інтэрнацыянальная готыка |
| Сайт | chateau-amboise.com |
Амбуаз (фр.: Château d'Amboise) — замак, які месціцца ў горадзе Амбуаз у даліне Луары ў Францыі.
Канфіскаваны з прыватнай уласнасці каралём у XV стагоддзі, ён стаў упадабанай каралеўскай рэзідэнцыяй і быў значна перабудаваны. Кароль Карл VIII памёр у замку ў 1498 годзе пасля ўдару галавой аб дзвярную перамычку. З другой паловы XVI стагоддзя замак прыйшоў у заняпад, і большасць унутраных пабудоў пазней былі знесены, але некаторыя ацалелі і былі адноўлены разам са знешнім абарончым контурам з вежаў і сцен. Ён быў прызнаны гістарычным помнікам Міністэрствам культуры Францыі ў 1840 годзе.
У замкавай капліцы знаходзіцца пахаванне Леанарда да Вінчы.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Амбуаз (замак)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б base Mérimée — ministère de la Culture, 1978.
