Амвросій Медыяланскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Амвросій Медыяланскі
AmbroseOfMilan.jpg
Амвросій на мазаіцы ў Базіліцы Сант-Амброджа ў Мілане
Дата нараджэння

339[1][2][3] ці не раней за 333 і не пазней за 340

Месца нараджэння

Трыр, Trier Government Region[d], Province Grand Duchy of the Lower Rhine[d], Каралеўства Прусія[4][5]

Дата смерці

397[1][2][…] ці 17 студзеня 395[5]

Месца смерці

Медыялан[5]

Месца пахавання

Базіліка Святога Амброзія[d]

Амвросій, Амвросій Медыяланскі (каля 339, Трыр — 4 красавіка 397) — адзін з айцоў хрысціянскай царквы.

Нарадзіўся ў сям'і ўрадавага чыноўніка. Выхаванне атрымаў у Рыме, дзе вывучаў літаратуру і юрыспрудэнцыю, рыхтуючыся стаць адвакатам. У 369 імператар Феадосій зрабіў яго сваім намеснікам паўночнай Італіі з рэзідэнцыяй у Мілане. Займаючы пасаду прэфекта Лігурыі і Эміліі, Амвросій заслужыў высокую любоў і павагу да сябе з боку народа і таму ў 374 быў адзінагалосна абраны епіскапам. Займаючы гэту высокую пасаду, Амвросій вывучаў багаслоўе і філасофію, шмат энергіі аддаваў арганізацыйнаму ўмацаванню хрысціянскай царквы, змагаўся за захаванне чысціні царкоўных догматаў, раўніва клапаціўся аб незалежнасці царквы ад дзяржавы. Хітры і лоўкі дыпламат, ён ніколі не пераставаў быць юрыстам, рашуча выступаў супраць ліхвяроў і яўрэяў, да якіх быў вельмі варожа настроены, праслаўляў аскетызм.[6]

Амвросій Міланскі — аўтар 8 кніг па царкоўнай экзагетыцы (каменціраванню), 84 лістоў і казанняў. Ва ўсіх яго творах вельмі прыкметна празмерная схільнасць да алегарызацыі, адчуваецца моцная залежнасць ад грэчаскіх і рымскіх пісьменнікаў. Асноўнай крыніцай яго твораў служылі працы Філона Александрыйскага, за што пазней Амвросія празвалі хрысціянскім Філонам.[6]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11850245X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 AMBROISE DE MILAN // Encyclopædia Universalis Encyclopædia Britannica Inc.. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 svetnik Ambrosius Mediolanensis // CONOR Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11850245X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  5. 5,0 5,1 5,2 Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 74. — ISBN 978-2-221-06888-5
  6. 6,0 6,1 Скарына Ф. Творы:… С. 163.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.163. ISBN 5-343-00151-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]