АмегаВікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

АмегаВікі (англ.: OmegaWiki), раней англ.: WiktionaryZ і англ.: Ultimate Wiktionary — шматмоўны слоўнік на механізме вікі з магчымасцю пошуку перакладаў на падставе рэляцыйнай базы даных. Мэтай праекта з’яўляецца аб’яднанне ліксікалагічных і тэрміналагічных звестак і спрашчэнне пошуку інфармацыі. На цяперашні момант праект замарожаны, а сайт — недаступны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя крокі па стварэнні АмегаВікі былі распачатыя 30 жніўня 2004 года, калі былі створаныя першыя шаблоны ў італьянскім Вікіслоўніку. На той момант іх функцыяй было падвышэнне хуткасці абмену цэлымі спісамі слоў паміж Вікіслоўнікамі на розных мовах.

Неўзабаве два ўкладальнікі з італьянскага і нідэрландскага Вікіслоўнікаў пачалі абмяркоўваць, якім чынам можна больш эфектыўна выкарыстоўваць час укладальнікаў Вікіслоўнікаў, якім прыходзілася праводзіць шмат працы па пераносе і сінхранізацыі тэхнічнай інфармацыі, не звязанай з мовай, паміж рознымі моўнымі праектамі. Было ясна, што капіяванне такога памеру даных з Вікіслоўніка на адной мове ў іншую было неэфектыўным і пры гэтым дапускаецца шмат памылак, што павялічвае час, які неабходны для ўнясення выпраўленняў. Яшчэ больш складанасцяў узнікала пры спробах унесці нейкія праўкі ў моўную інфармацыю, спісы, артыкулы.

Лагічна было выказаць здагадку, што варта аб’яднаць даныя ў адным месцы. Гэта паклала пачатак праекту пад назвай Ultimate Wiktionary («Канчатковы Вікіслоўнік»). Да снежня 2004 сталі зразумелымі асноўныя прынцыпы функцыянавання слоўніка: пашырэнне праграмнага забеспячэння MediaWiki, пабудова слоўніка ў рамках праекта Вікіданыя.

На працягу наступнага года, калі ўжо пачалося стварэнне праграмнага забеспячэння, было зроблена шмат змен у базе даных, былі ўлічаныя асаблівасці такіх моў, як кітайскай, карэйскай, арабскай, рускай, а таксама мовы жэстаў, шмат у чым, дзякуючы розным кантактам падчас Вікіманіі 2005 года ў Франкфурце.

Затым назва праекта была заменена на WiktionaryZ. Літара Z, быўшы апошняй літарай лацінскага алфавіта, сімвалізуе тое, што гэта апошні, канчатковы Вікіслоўнік. Таксама яна ўвасабляе сувязь, камунікацыю, паколькі Z-вобразнай лініяй на схемах часта пазначаецца сувязь, напрыклад, паміж двума камп’ютарамі.

У адрозненне ад першапачатковых Вікіслоўнікаў, планавалася, што АмегаВікі будзе валодаць функцыяй запампоўвання даных, у прыватнасці, для выкарыстання пад іншым праграмным забеспячэннем, напрыклад, CAT (Пераклад з дапамогай камп’ютара).

У цяперашні час у інтэрнэце знаходзіцца прататып, які ўключае толькі даныя з шматмоўнага тэзаўруса GEMET. Было прызнана, што дадзены рэсурс валодае аптымальным наборам тэрмінаў, якія падыходзяць для тэсціравання функцый.

Гісторыя праекта ў датах[правіць | правіць зыходнік]

  • 30 жніўня 2004 — першыя абмеркаванні.
  • Сакавік 2005 — першы дызайн базы даных.
  • 26 снежня 2005 — першы прататып, даступны толькі для чытання.
  • Студзень 2006 — праект Ultimate Wiktionary пераназваны ў WiktionaryZ.
  • Студзень 2006 — пачатак працы Камітэта па WiktionaryZ.
  • Канец лютага 2006 — у Сетку загружаны другі прататып, даступны толькі для чытання.
  • 30 красавіка 2006 — загружаны першы прататып для рэдагавання.
  • 30 жніўня 2006 — 500-ы карыстальнік.
  • 12 снежня 2006 — перайменаванне WiktionaryZ у АмегаВікі.
  • 5 лютага 2007 — публікацыя MediaWiki версіі 1.10a з дадатковымі функцыямі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]