Амелія Эрхарт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Амелія Мэры Эрхарт
Amelia Mary Earhart
Партрэт
Імя пры нараджэнні:

англ.: Amelia Mary Earhart

Род дзейнасці:

лётчык, мемуарыст, пісьменнік-падарожнік, пісьменніца, журналіст

Дата нараджэння:

24 ліпеня 1897(1897-07-24)[1][2][3]

Месца нараджэння:

Атчысан[d], акруга Атчысан[d], Канзас, ЗША

Грамадзянства:

Flag of the United States.svg ЗША

Дата смерці:

невядома ці 1938

Месца смерці:

Невядома. Верагодна Ціхі акіян

Бацька:

Эдвін Эрхарт

Маці:

Эмі

Муж:

Джордж Палмер Путнэм[d]

Месца працы:

Універсітэт Пердзью[d]

Альма-матар:

Калумбійскі ўніверсітэт
Hyde Park Academy High School[d]
St. Paul Central High School[d]

Узнагароды і прэміі:
Крыж лётных заслуг
Аўтограф:

Amelia Earhart (signature).png

Сайт:

ameliaearhart.com/home.php

Commons-logo.svg Амелія Мэры Эрхарт на Вікісховішчы

Амелія Мэры Эрхарт (англ.: Amelia Mary Earhart; 24 ліпеня 1897 — знікла без вестак 2 ліпеня 1937) — вядомая амерыканская пісьменніца і піянер авіяцыі. Яна была першай жанчынай-пілотам, якая пераляцела Атлантычны акіян, за што была ўзнагароджана Крыжам лётных заслуг. Яна напісала шэраг кніг-бестселераў пра свае палёты і адыграла важную ролю ў фарміраванні «Дзевяноста Дзевяці» — арганізацыі для жанчын пілотаў.

У 1935 годзе Эрхарт пачала працаваць на факультэце авіяцыйнага аддзялення Універсітэта Перд'ю ў якасці запрошанага выкладчыка. Займаючы гэту пасаду яна імкнулася прыцягнуць больш жанчын у сферу авіяцыі і кансультаваць іх у пытаннях кар'еры. Яна таксама была сябрам Нацыянальнай Партыі Жанчын і адным з першых прыхільнікаў «Папраўкі аб Роўных Правах».

У 1937 годзе пры спробе здзейсніць кругасветны палёт на двухрухавіковым лёгкім транспартным і пасажырскім самалёце, Эрхарт знікла без вестак у цэнтральнай частцы Ціхага акіяна ў раёне вострава Хаўленд.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  1. Amelia Earhart. The Fun of It. Harcourt Brace and Company, New York, 1932.(republished by Gale Research Company, Book Tower, Detroit, 1975).
  2. Amelia Earhart. Last Flight. Harcourt Brace and Company, New York, 1937 (republished by Orion Books, New York, 1975).
  3. Amelia Earhart. 20 Hours and 40 Minutes. Harcourt Brace and Company, New York, 1928.
  4. Mary S. Lovell. The Sound Of Wings. St. Martin's Press, New York, 1989.
  5. Susan Butler. East to the Dawn. The Life of Amelia Earhart. Addison-Wesley, Reading, Massachusetts, 1997.
  6. Muriel Earhart Morrissey, Carol L. Osborne. Amelia, My Courageous Sister. Biography of Amelia Earhart. Osborne Publisher, Incorporated. Santa Clara, California, 1987.
  7. James A. Donahue. The Earhart Disappearance: The British Connection. SunShine House, Incorporated. Terre Haute, IN, 1987.
  8. Roxane Chadwick. Amelia Earhart — Aviation Pioneer. Lerner Publications Company, Minneapolis, 1987.
  9. Fred Goerner. The Search For Amelia Earhart. Doubleday & Company, Inc, Garden City, New York, 1966.
  10. Patricia Lauber. Lost Star: The Story of Amelia Earhart. Scholastic Incorporated, New York, 1988.
  11. Virginia Morell. Amelia Earhart. National Geographic, January, 1998, pp. 112—135.

Зноскі

  1. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Amelia Earhart // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Amelia Earhart // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]