Аменхатэп Малодшы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аменхатэп, сын Хапу)
Аменхатэп Малодшы
Дата нараджэння XV стагоддзе да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці XIV стагоддзе да н.э.
Род дзейнасці архітэктар, святар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аменхатэ́п Мало́дшы, ці Аменхатэ́п, сын Хапу (каля 1460, Атрыбіс[ru], Ніжні Егіпет — каля 1380 да н. э.) — старажытнаегіпецкі архітэктар, быў на ваеннай і дзяржаўнай службе. Дарадца Аменхатэпа III, настаўнік малалетняга Аменхатэпа IV.

Пабудаваў храм бога Амона-Ра ў Луксоры (разам з архітэктарамі братамі Горы і Суці), храмы ў Салебе[de] і Седэінгу, грандыёзныя помнікі ў Карнаку (храм бога Хансу, храм багіні Мут, алею сфінксаў паміж Луксорам і Карнакам), а таксама памінальны храм Аменхатэпа III[de] на заходнім беразе Ніла (захаваліся калосы Мемнана[ru]).

Недалёка ад храма Тутмоса II узведзены храм у гонар Аменхатэпа Малодшага[1].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]