Амерыканка. All included

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Амерыканка. All includedM:
Амерыканка. All included
Жанр дакументальны фільм
Прадзюсар
У галоўных
ролях
Кінакампанія Белсат
Працягласць 52 хв.
Краіна
Мова руская
Год 2013

«Амерыка́нка. All included»беларускі дакументальны фільм, зняты рэжысёрам Віктарам Корзунам на тэлеканале «Белсат» у 2013 годзе.[1] Стужка атрымала ўзнагароду мэра Шчэціна за лепшы фільм у польскім конкурсе Шчэцінскага Еўрапейскага кінафестывалю (2015).[2]

У галоўнай ролі[правіць | правіць зыходнік]

Акцёр Роля
Аляксандр Фядута

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Фільм распавядае пра побыт у турме КДБ, у гэтак званай «амерыканцы», вядомага журналіста і пісьменніка Аляксандра Фядуты. Аўтар правёў у зняволенні 110 дзён пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года і апісаў гэта ў кнізе. Ідэя фільма — перакласці несуцяшальную рэчаіснасць на мову літаратуры, змяніўшы жанр з драмы на камедыю. Тады жудасная дзяржаўная махіна малюецца ў іранічных фарбах, робіцца забаўнаю, ператвараецца ў карыкатуру на самую сябе. У стужцы Аляксандр Фядута паўстае перад гледачом у «амерыканцы», толькі не ў сапраўднай, а ў намаляванай.

Здымачная група[правіць | правіць зыходнік]

  • рэжысёр — Віктар Корзун
  • мастак — Анатоль Тадорскі
  • мартаж — Віктар Тумар
  • аператары — Наталля Шырко, Яўген Жоўты
  • кампазітынг — Віктар Корзун
  • гук — Тарас Сенчукоў
  • прадзюсар — Кася Камоцкая

Зноскі

  1. Амерыканка. All included, д/ф. Белсат. Праверана 20 чэрвеня 2020.
  2. "Дакументальны фільм «Белсату» «Амерыканка. All included» перамог у конкурсе на фестывалі ў Шчэціне". «Белсат». 2015.10.27 13:46. Праверана 2020-06-20. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]