Амерыканскае хімічнае таварыства
| Амерыканскае хімічнае таварыства | |
|---|---|
| | |
| Дата заснавання | 1876 |
| Тып | scientific society[d], навуковае таварыства[d], выдавец свабоднага доступу[d], акадэмічны выдавец[d] і некамерцыйная арганізацыя |
| Лідар | Judith C. Giordan[d][1] і Джордж Клод Пайментэл[2] |
| Краіна | |
| Цэнтр | |
| Узнагароды |
Сярэбранае кавадла[d] (1986) Сярэбранае кавадла[d] (1988) |
| Сайт | acs.org (англ.) |
Амерыканскае хімічнае таварыства (англ.: American Chemical Society) — навуковая арганізацыя ЗША, якая аб’ядноўвае даследчыкаў, якія працуюць у галіне хіміі. Заснавана ў 1876 годзе ва Універсітэце Нью-Ёрка. На сённяшні дзень таварыства налічвае больш за 160 000 членаў.
АХТ праводзіць агульнанацыянальныя сходы членаў двойчы ў год. На сходах разглядаюцца актуальныя пытанні з усіх галін хіміі. Таксама штогод праводзяцца дзясяткі канферэнцый меншага маштабу, прысвечаных асобным галінам хіміі. Амерыканскае хімічнае таварыства выпускае некалькі навуковых часопісаў. Асноўным з’яўляецца Journal of the American Chemical Society. Chemical&Engineering News — штотыднёвы часопіс, які публікуе АХТ і рассылаецца ўсім удзельнікам. Падзяляецца на 189 аддзяленняў.
Зноскі
- ↑ https://www.acs.org/about/governance/board/judith-giordan.html
- ↑ https://www.acs.org/content/acs/en/about/president/acspresidents/george-pimentel.html
- ↑ Societies and Open Access Research — 2007.
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.