Амерыканскі ламанцін (Trichechus manatus) — буйное воднае млекакормячае сямейства Ламанцінавых. Жыве ўздоўж Атлантычнага ўзбярэжжа Паўночнай, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі.
Сярэдняя даўжыня дарослага амерыканскага ламанціна каля 2,7—3,5 м, хоць некаторыя асобіны дасягаюць 4,5 м у даўжыню, улічваючы хвост. Вага вар’іруецца ў межах 200—600 кг, самыя буйныя асобіны рэдка дасягаюць паўтары тоны. Самкі звычайна даўжэйшыя і цяжэйшыя за самцоў. Дзіцяняты пасля нараджэння 1,2-1,4 м даўжынёй і важаць прыкладна 30 кг. Дарослыя асобіны маюць блакітна-шэрую афарбоўку цела, дзіцяняты ў першы месяц жыцця афарбаваны ў больш цёмныя колеры.[крыніца?]
Лічаць, што на волі амерыканскія ламанціны жывуць каля 50 гадоў. Амерыканскага ламанціна імем Рамэа, якога трымаюць у марскім парку ва Фларыдзе, прызналі самым старым ламанцінам у гісторыі, узростам 71 год у лютым 2026 года.[крыніца?]