Перайсці да зместу

Амерыканцы (тэлесерыял)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Амерыканцы
англ.: The Americans
Жанр драматычны тэлесерыял[d], тэлесерыял-трылер[d] і espionage television series[d]
Стваральнік Joe Weisberg[d]
У ролях
Кампазітар
Краіна
Мова англійская і руская
Колькасць сезонаў 6
Колькасць серый 75 (спіс эпізодаў[d])
Вытворчасць
Студыя Amblin Entertainment[d]
Трансляцыя
Тэлеканал FX[d]
На экранах 30 студзеня 2013 — 30 мая 2018
Фармат відэа 16:9
Спасылкі
fxnetworks.com/sh… (англ.)
IMDb ID 2149175
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Амерыканцы» (англ.: The Americans) — амерыканскі драматычны шпіёнскі тэлесерыял, створаны Джо Вайсбергам для канала FX. Ввыходзіў у эфір на працягу шасці сезонаў з 30 студзеня 2013 года па 30 мая 2018 года.

За час паказу шоу атрымала шырокае прызнанне крытыкаў. Серыял быў удастоены шэрагу ўзнагарод, у тым ліку чатырох прайм-тайм «Эмі», аднаго «Залатога глобуса», шасці прэмій Асацыяцыі тэлевізійных крытыкаў і чатырох прэмій «Выбар тэлевізійных крытыкаў». Гэта было адно з рэдкіх драматычных шоу, якое атрымала дзве прэміі Пібадзі[1].

Гісторыя пра складаны шлюб двух агентаў КДБ, якія пад выглядам амерыканцаў засяляюцца ў прыгарад Вашынгтона адразу пасля таго, як прэзідэнтам абіраюць Рэйгана. Падстаўны шлюб Філіпа і Элізабэт з кожным днём становіцца ўсё больш сапраўдным і эмацыйным, нягледзячы на ​​эскалацыю халоднай вайны і небяспечныя адносіны, якія яны павінны падтрымліваць з сеткай шпіёнаў і інфарматараў. Напружанне нарастае, калі з’яўляецца новы сусед Стэн, агент ФБР, які працуе ў контрразведцы.

  1. Hill, Libby. 'Barry,' 'The Americans,' and 'The Good Place' Among 78th Peabody Winners. IndieWire (18 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2019. Праверана 21 красавіка 2019.