Амон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анубіс
у іерогліфах
in
p
wE16
Амон
Imn
Амон
Амон
Бог нябеснай прасторы, паветры, пазней - бог сонца
Міфалогія егіпецкая
Пол мужчынскі
Бацька Нун
Жонка Мут
Дзеці Хонсу
Звязаныя персанажы Аманет, Монту
У іншых культурах Зеўс[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Амон і Амаўнэт

Амон (егіп. imn — «схаваны», «таемны») — старажытнаегіпецкае боства.

Этымалогія імя[правіць | правіць зыходнік]

Егіпцяне тлумачылі яго імя як «патаемны, нябачны», ён атаясамліваўся з нябачным подыхам паветра. Іншае тлумачэнне выводзіць яго імя ад лівійска-берберыйскага слова «аман» (вада), верагодна таму Амон як старажытны бог тварэння ўшаноўваўся ў выяве гусака.

Эвалюцыя культу[правіць | правіць зыходнік]

Амон у перыяд Старажытнага і Сярэдняга царстваў[правіць | правіць зыходнік]

Ужо ў «Тэкстах пірамід» Амон разам са сваёй жонкай Амаўнэт узгадваецца як старажытны бог — прабог. Але толькі з часоў XI дынастыі яго пачынаюць лічыць богам Фіваў. Першапачаткова быў блізкі да бога вайны Монту, які пры фараонах XI дынастыі Сярэдняга царства (каля ХХІ ст. да н.э.) лічыўася адным з галоўных бостваў фіванскага пантэону. Калі ўзвышаецца XII дынастыя (ХХ-XVIII ст. да н.э.), Амона амоесамліваюць з Монту (Амон-Ра-Монту) і хутка выцясняе яго культ. У перыяд Сярэдняга царства з Амонам атоесамліваецца таксама бог урадлівасці Мін.

Узвышэнне Амона[правіць | правіць зыходнік]

Статуэтка Амона-Ра, III Пераходны перыяд

У перыяд фіванскай XVIII дынастыі Новага царства (XVI—XIV стст да н.э.) галоўны фіванскі бог Амон робіцца богам усяго Егіпта, яго культ ператвараецца ў дзяржаўны. Ён атоесамліваецца з богам сонца Ра (Амон-Ра), ушаноўваецца як «цар усіх багоў» (грэч. Амон-Ра-Сонтэр, егіп. Амон-Ра-несут-нечер), лічыцца богам — стваральнікам усяго існага, узначальвае геліопальскую энеаду і гермопальскую агдааду багоў. Гімны Амону таго перыяду сцвярджаюць: «Выйшлі людзі з вачэй яго, сталі багі з вуснаў яго», «ты адзін валодаеш мноствам рук, ты распасціраеш іх да тых, хто любіць цябе», указваюць, што ён «уладар свету, ён валодае ўсёй зямлёй, у яго руках спісы угоддзяў і вяроўка дзеля абмеру палёў». Нарэшце, Амона лічылі богам, «які застаецца ва ўсіх рэчах», як і «ба» (душа) ва ўсіх з’явах. У Амоне нябачна існуюць усе багі, людзі, прадметы. З Амонам атоесамліваюцца Хапі (Амон-Хапі), Гор (Амон-Ра-Гарахуці), Птах, Себек, Нун, Херпі, Хнум і іншыя. У Фівах знаходзіўся буйнейшы ва ўсім Егіпце храм Амона — Карнакскі. У дзень «Прыгожага свята даліны», прысвечанага Амону, із храма выносілі статую. Боства, якое яна ўвасабляла, вымаўляла ў гэты дзень сваю волю, вырашала спрэчныя справы.

Захоп Егіпта нубійцамі, а потым лівійцамі (XXV Кушыцкая і XXII Лівійская дынастыі), падпарадкаванне Егіпта асірыйцам (671—663 гг. да н.э.) і персам (525—332 гг. да н. э.) не разбурылі культ Амона, але цэнтр яго культу быў перанесены жрацамі ў горад Таніс, старажытную сталіцу Егіпта ў дэльце Нілу.

Амон і фараон Егіпта[правіць | правіць зыходнік]

Паводле запісаў на сценах храма царыцы Хатшэпсут, афіцыйна абвяшчалася, што кожны фараон народжваецца ад шлюбу царыцы-маці і бога Амона, які наведвае яе ў выглядзе мужа. Фараоны (у тым ліку Рамзэс II) абвяшчаюцца ад імя Амона, богу кожны раз прыпісваюцца словы: «Гэта сапраўдны сын плоці маёй, абаронца на пасадзе маім, уладар Егіпта». Амон прыносіць перамогі войску фараона. Прыводзіцца тэкст, які ўяўляе сабой зварот Амона да фараона-заваёўніка Тутмаса III: «Я даю табе моц і перамогі над усімі чужынскімі краінамі… Я зрыньваю тваіх ворагаў пад твае сандалі». Таксама Амон нібыта зрыньвае да ног Аменхатэпа III (1388—1351 гг. да н. э.) усе краі свету, які ў міласці сваёй адорвае іх «подыхам жыцця». Амон і фараон Егіпта — адзінае цэлае, уладары свету, яго руплівыя кіраўнікі. У аснове мыслення егіпцян ляжала ўзаемасувязь боскай і фараонскай улады: Амон забяспечваў існаванне цара, цар ахоўваў цыклічнасць бясконцага быцця бога.

«Везір для бедных»[правіць | правіць зыходнік]

Аднак Амон быў не толькі абаронцам фараона, але і апекуном усіх простага народу. Яго называлі «вязір для бедных», малітвы змяшчалі тэкст: «Вялікія заклікаюць да цябе, маленькія шукаюць цябе», "«Амон, звярні вуха твае таму, хто бедны ў судзе… Амон можа быць вязірам, каб вызваліць бедняка». Такому «Амону, які слухае выпрашальнага» ўзводзіліся шматлікія стэлы, часта ўпрыгожаныя выявамі вушэй бога, якія «ўслухваюцца ў малітвы нешчаслівага, адгукаюцца на заклік нешчаслівага, даюць подых жыцця нешчасліваму».

Жрэцтва і храмы[правіць | правіць зыходнік]

Амон на Карнакскім рэльефе (XV ст. да н.э.)

Храмы Амона знаходзіліся ў Герф Хусэйне, Салебе, Дэры, Каве, Саі, Гемпаатоне, Абу-Сімбеле, а таксама ў нібійскіх гарадах і сяленнях, такіх як Напата, Пнубс і інш у Вадзі Мія (Усходняя Пустыня), Пер-Рамсэсе і. нарэшце, у Танісе. У апошнім горадзе, у агароджы храма Амона экспедыцыя П. Мантэ знайшла ў 1938 г. магільні цароў XXI дынастыі, чыі скарбы маглі параўнацца толькі з багаццямі магільні Тутанхамона.

Вярхоўны жрэц харама Амона ў Карнаке насіў тытул хем нечэр тэпі эн Амон, альбо «першы раб бога Амона», ён меў шмат служак і зямлі. У час III Пераходнага перыяду кіраванне храмам было ўскладзена на вярхоўную жрыцу, «супругу бога», якая давала аброк бясшлюбнасці і выбірала сабе пераемніцу з ліку дочак кіруючага фараона. Апошняя вядомая «жонка бога», Анхнеснеферыба II узначальвала культ Амона да заходу Егіпта персамі ў 525 г. да н.э.

У перыяд Новага царства вялікі ўплыў меў аракул Амона Карнакскага, з дапамогай якога вырашаліся галоўныя дзяржаўныя справы, а таксама абіраліся кандыдаты на пасаду вярхоўнага жраца Амона. Ва оазісе Сіва жыў іншы не меней уплывовы аракул, які абвясціў Аляксандра Македонскага сынам бога Амона.

Амон за межамі Егіпта[правіць | правіць зыходнік]

Культ Амона распаўсюдзіўся таксама на Лівію і Нубію (царства Куш), дзе таксама набыў дзяржаўны характар. Галоўны храм нубійскага Амона знаходзіўся ў Напаце. У гэтым храме аракулы абіралі цара, які пасля каранацыі наведваў свяцілішчы Амона ў Гемпатоне і Пнубсе, дзе падцвярджалася яго абранне.

Выявы бога[правіць | правіць зыходнік]

Часцей за ўсё Амона малявалі ў выглядзе чалавека ў кароне, с двума высокімі пер’ямі і сонечным дыскам, часам — з галавой барана з закручанымі рогамі — апошні лічыўся яго свяўчэннай жывёлай. Таксама яго малявалі ў выглядзе змяі, прычым у гэтым выпадку яго называлі Кематэф («той, які завяршае свой час»).

Элінізацыя культу[правіць | правіць зыходнік]

Зеўс-Амон. Рогі на галаве боства ўказваюць на захаваную сувязь з культам барана, які з’яўляўся сакральнай жывёлай бога Амона

У Эліністычны перыяд, калі Егіпет узначальвала грэчаская дынастыя Пталемеяў, а антычныя культура распаўсюджвалася на многія раёна Міжземнамор’я, культ Амона зліўся з культам Зеўса, утварыўшы боства Зеўс-Амон. Ён стаў галоўным боствам афрыканскай Кірэны, яго культы назіраліся таксама ў Грэцыі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]