Амон (цар іўдзейскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Амон
іўр.: אמון
Нараджэнне 664 да н.э.
Смерць 640 да н.э.
Бацька Манасія, цар іудзейскі[1]
Маці Meshullemeth[d][2]
Жонка Jedidah[d]
Дзеці Іасія, цар іудзейскі[3]
Дзейнасць манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Цар Амон на выяве Promptuarii Iconum Insigniorum, 1553

Амон (іўр.: אָמוֹן, грэч. Αμων; лац.: Amon) — чатырнаццаты цар Іўдзейскага царства, сын Манасіі. Заняў пасаду ва ўзросце 22 гадоў і кіраваў на працягу 2 год. Гады яго кіравання — з 643 па 641 гг. да н.э. Увайшоў у гісторыю як ганебны цар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Названы ў гонар егіпецкага бога Амона, яго маці была Мешулемеф. Паводле Бібліі, працягваў язычніцкую практыку свайго бацькі, хадзіў шляхамі свайго бацькі, пакланяўся і служыў ідалам. Згодна з Талмудам, Амон спаліў Тору, забараніў служэнне ў Храме, у якім з-за бяздзейнасці на алтары з’явілася павуцінне, і такім чынам моцна грашыў. Такія ж звесткі падае і Іосіф Флавій, апісваючы Амона як грахоўнага цара.

Пасля двух гадоў валадарства супраць Амона саставілі змову яго паслугачы. Ён быў забіты, а яго месца заняў васьмігадовы сын Іасія. Адной з прычын змовы даследчыкі называюць незадаволенасць Асірыйскім прыгнётам на Іўдзею. Аднак пасля таго, як Іасія стаў царом, забойцы Амона сталі непапулярны ў краіне і былі пакараны смерцю.

Час, у які кіраваў Амон, характарызуецца палітычнымі зменамі на Блізкім Усходзе. Магутная Асірыя пачала губляць сваю дамінуючую ролю ў рэгіёне. На ўсходзе — Вавілон, а на поўдні — Егіпет сталі набіраць палітычную моц. У такім палітычным вакууме для невялікіх дзяржаў, як Іўдзея, утварылася выдатная магчымасць праводзіць уласную палітыку без знешняга ўмяшання.

Зноскі