Амрый

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Амрый
іўр.: עָמְרִי
Амрый
Партрэт са зборніка біяграфій
Promptuarii Iconum Insigniorum (1553)
Цар Ізраіля
884873 да н.э.
Папярэднік Зімры
Пераемнік Ахаў
 
Дзейнасць манарх
Нараджэнне X стагоддзе да н.э.
Смерць IX стагоддзе да н.э.
Дзеці Ахаў

Амрый (іўр.: עָמְרִי) — цар ізраільскі. Паходзіў з военачальнікаў. Пасля забойства цара Ілы военачальнікам Замрыем, быў абраны царом часткай ізраільскага войска і народа, але ўмацаваўся на стальцы толькі пасля смерці свайго суперніка Фамнія, якога абрала царом другая частка ізраільскага народа. Пасля 6-гадовага валадарства ў Фірцы перанёс сваю сталіцу ў іншае месца, на Самарыйскую гару. 12-гадовае валадарства Амрыя вызначалася рэлігійнай непаслядоўнасцю, перавагу брала яго прыхільнасць да паганскага ідалапаклонства[1].

Каля 880 да н.э. заснаваў горад Себастыя.

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 146. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3..

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]