Амулій

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Аму́лій Сі́львій (лац.: Amulius Silvius) — легендарны цар Альба-ЛонгіЛацыі).

Паводле легенды, Амулій пазбавіў улады свайго старэйшага брата Нумітара; асцерагаючыся помсты, ён забіў яго сына, а дачку Рэю Сільвію зрабіў вясталкай. У Рэі Сільвіі, аднак, нарадзіліся ад бога Марса блізняты Ромул і Рэм — легендарныя заснавальнікі Рыма, якія зрынулі і забілі Амулія, а Нумітара зноў зрабілі царом.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Conrad Trieber: Zur Kritik des Eusebios. I. Die Königstafel von Alba Longa. In: Hermes 29. Bd., H. 1 (1894), S. 124—142