Амурская губерня
Выгляд
| Амурская губерня | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | губерня |
| Уваходзіць у | РСФСР |
| Адміністрацыйны цэнтр | |
| Дата ўтварэння | 6 лістапада 1922[1] |
| Дата скасавання | 4 студзеня 1926[1] |
| Афіцыйная мова | руская |
| Насельніцтва |
|
| Плошча |
|
Аму́рская губе́рня — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка РСФСР, якая існавала ў 1922—1926 гадах. Цэнтр — горад Благавешчанск.
Губерня ўтворана 6 лістапада 1922 года з былой Амурскай вобласці. Была падзелена на 4 паветы: Благавешчанскі, Завіцінскі, Зейскі і Свабодненскі[2]. 18 лютага 1924 года Зейскі павет быў скасаваны.
4 студзеня 1926 года Амурская губерня і яе паветы былі ліквідаваны[2]. Іх тэрыторыя стала часткай новага Далёкаўсходняга края[2] (у якасці Амурскай і Зейска-Алданскай акруг).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 5 Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004.
- 1 2 3 Амурская губерния // А — Анкетирование. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2005. — С. 635. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов; 2004—). — ISBN 5-85270-329-X.