Перайсці да зместу

Амур чорны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Амур чорны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Mylopharyngodon piceus Richardson, 1846


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  639618
NCBI  75356
EOL  204589

Аму́р чорны (Mylopharyngodon piceu) — від рыб сямейства карпавых.

Даўжыня да 120 см, маса да 30 кг. Цела падоўжанае, спінны і анальны плаўнікі кароткія. Луска буйная. Спіна амаль чорная, бруха крыху святлейшае. Галава невялікая, рот канечны. Глотачныя зубы масіўныя, з добра развітымі жавальнымі паверхнямі, размешчаны ў адзін ці два рады.

Цеплалюбівая рыба. Пашыраны ва Усходняй Азіі ад ракі Амур да Паўднёвага Кітая. Добра расце ў сажалках. На Беларусі работы па гадоўлі пачаты ў 1977 годзе ў Белаазёрскай садковай рыбнай гаспадарцы і рыбгасе «Вілейка».

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Корміцца пераважна малюскамі.

Палавой спеласці дасягае на 7—9-м годзе жыцця пры даўжыні каля 70 см. Нераст у чэрвені— ліпені. У прыродных умовах нерастуе пры тэмпературы вады 26—30 °C. Ікра пелагічная, развіваецца ў прыдоннай зоне рэк пакуль скочваецца ўніз па цячэнні. Чорны амур расце хутка, у 1-гадовым узросце даўжыня да 10 см.

Промысел і развядзенне

[правіць | правіць зыходнік]

Перспектыўны для зарыблення азёр і сажалак і для прафілактыкі паразітарных хвароб, прамежкавыя гаспадары якіх — малюскі.

  • Жукаў П. І. Амур чорны // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  • Гричик В. В., Бурко Л. Д. Животный мир Беларуси. Позвоночные: учеб. пособие. — Мн.: Изд. центр БГУ, 2013. — 399 с. ISBN 978-985-553-128-0