Амфібаліт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Амфібаліт (Італія)

Амфібалітметамарфічная горная парода, галоўнай складовай часткай якой з'яўляюцца рагавая падманка і плагіяклаз.

Уласцівасці і паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Амфібаліт часцей за ўсё бывае крышталічны-крупчасты зялёнага колеру. Утвараецца ў глыбінных метамарфічных катазоне і мезазоне з базальту, габро, мергелістых глін з малой колькасцю вапны, перыдататаў.

Мінеральны склад у працэнтах: амфіболы — 40; піраксены — 10; плагіяклаз — 40; мінералы-прымешкі — аўгіт, хларыт, гранат, дыяпсід, кварц, рудныя мінералы (ільменіт, магнетыт).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Геаграфія ў тэрмінах і паняццях. Энцыклапедычны даведнік. Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2003. — С.22

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]