Амфіболы
Выгляд

Амфіболы (ад стар.-грэч. Ἀμφίβολος — двухсэнсоўны, невыразны — з-за складанага пераменнага складу) — група пародаўтваральных мінералаў падкласа істужачных сілікатаў. Агульная формула: R7[Si4O11]2(OH)2, дзе R = Ca, Mg, Fe.
Амфіболы маюць выцягнутае, да ігольчастага, радзей кароткаслупчастага аблічча крышталёў, маюць дасканалую прызматычную спайнасць. Для многіх амфіболаў характэрныя азбестападобныя агрэгаты. Могуць утвараць таксама шчыльныя масы (напрыклад, нефрыт).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Геаграфія ў тэрмінах і паняццях. Энцыклапедычны даведнік. Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2003. — С.22
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Амфіболы
- Наменклатура надгрупы амфіболаў