Амфіпрора прыбраная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Амфіпрора прыбраная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Amphiprora ornata


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  4683

Амфірора прыбраная[1] (Amphiprora ornata) — від дыятомавых водарасцей сямейства Amphipleuraceae.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Панцыр тонкі, з паяска прамавугольны, злёгку звужаны пасярэдзіне, даўжынёй 35-115 мкм, шырынёй 18-30 мкм. Створкі вузкалінейныя з S-падобнавыгнутым кілем. Штрыхі на створцы далікатныя, на кілі — выразна пункцірныя. Мяжа паміж створкай і кілем зубчастападобная[1].

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі Беларусі адзначана ў літаралі азёр Кашо Гарадоцкага і Сасноўскае Шумілінскага раёнаў, у рацэ Прыпяць[1].

Зноскі

  1. а б в Амфіпрора // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. С. 89

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]