З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Амяла́ бе́лая, Амяла, Амела белая[1], Вяха[2] (Viscum album) — вечназялены паўпаразітны куст сямейства амяловых.
Мяжа распаўсюджання амялы на Беларусі пралягае прыкладна па лініі Ліда—Гомель. Паразітуе на дрэвах: таполях, клёнах, соснах, вербах, бярозах, рабінах, пладовых дрэвах. Селіцца на верхавіне ці на галінах. Мае выгляд густога зялёнага куста. Утрымлівае клейкае рэчыва званае вісцынам. Птушкі ядуць ягады амялы, пасля чысцяць дзюбу ад наліплых рэштак расліны і гэткім чынам пераносяць зародышы амялы, і насенне, якое выдаляецца са страўніка з экскрэментамі.
З ягадаў амялы вырабляюць гэтак званы птушыны клей (руск.) (бел., які ўжываецца ў паляванні на малых птушак. Экстракт з маладых лісцяў ужываюць для лячэння ранніх стадый гіпертанічнай хваробы.
Зноскі