Анабазіс бязлісты
Выгляд
| Анабазіс бязлісты | |||||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
|
Anabasis aphylla | |||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||
Анабазіс бязлісты[1] (Anabasis aphylla) — від кветкавых раслін сямейства Амарантавыя (Amaranthaceae).
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіць з рэгіёна вакол Каспійскага мора, расце ў Цэнтральнай Азіі, а таксама кітайскіх правінцыях Сіньцзян і заходняй частцы Ганьсу.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Моцна галінасты куст, звычайна сустракаецца на алювіяльных конусах і ў лагчынах паміж дзюнамі.
Гаспадарчае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Высаджваюць для затрымання глебы, замацавання пясчаных дзюн. Алкалоід анабазін атрымаў сваю назву ў гонар гэтага таксічнага віду, з якога ён быў упершыню выдзелены Арэхавым і Меншыкавым у 1931 годзе. Да 1970 года анабазін шырока выкарыстоўваўся як інсектыцыд у былым Савецкім Саюзе.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1). — у арт. Анабазін