Анаграмная рыфма

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Анагра́мная ры́фма — такая рыфма, калі ў рыфмаваных словах асобныя склады ці гукі ідуць не ў аднолькавай паслядоўнасці, а нібыта мяняюцца месцамі. Анаграмная рыфма часта ўжываецца ў фальклоры:

Засцілай, маці, сталы і лавы,
Бо да цябе едзе госць небывалы.
Заві, заві, Марусенька, як ты сваю звала,
Будзе табе, Марусенька, ад людзей слава.

З фальклору анаграмная рыфма перайшла ў пісьмовую літаратуру. Такая рыфма дапамагае звярнуць увагу на гукавую аднароднасць асобных словаў, устанавіць іх сэнсавую сувязь, а дзякуючы гэтаму — і выкрасаць дадатковыя паэтычныя асацыяцыі. Вось прыклад анаграмнай рыфмы ў сучаснай беларускай паэзіі:

Калі ты ў шуканнях змогся,
То пішаш, то раптам рвеш,
Не засмучайся дужа —
Гэта яшчэ не верш.
(М. Лужанін «Права на верш»)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]