Анальны ланцужок

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Двухбаковы анальны ланцужок
Анальны ланцужок з шарыкамі розных дыяметраў

Анальны ланцужок (Анальныя бусы) — сексуальная цацка, якая служыць для стымуляцыі ануса. Анальны ланцужок уяўляе сабой некалькі шарыкаў, злучаных паслядоўна паміж сабой цвёрдымі або гнуткімі перамычкамі. Як правіла, вырабляецца з сілікону або латэксу.

Ужыванне[правіць | правіць зыходнік]

Ланцужок уводзіцца ў прамую кішку праз анальную адтуліну, затым паступова дастаецца. Падобныя дзеянні прыводзяць да значнай стымуляцыі эрагенных зон, размешчаных вакол сфінктара.

Анальны ланцужок можа служыць як для павелічэння сексуальнай узрушанасці, так і для дасягнення аргазма. Існуюць анальныя ланцужкі з шарыкамі рознага дыяметра, якія могуць служыць для расслаблення цягліц сфінктара перад анальным сексам. Некаторыя мадэлі могуць быць абсталяваныя прыладамі для вібрастымуляцыі.

Правілы эксплуатацыі анальнага ланцужка рэкамендуюць выкарыстоўваць яе са змазкамі, абавязкова на вадзяной аснове (змазкі на тлушчавай аснове, накшталт вазеліна, руйнуюць матэрыял, з якога вырабленыя бусы і негатыўна ўздзейнічаюць на мікрафлору кішачніка). Гэтыя рэкамендацыі засноўваюцца на тым, што ў анальнай адтуліне адсутнічае натуральная змазка, як у похве.

Як правіла, анальныя ланцужкі маюць у канструкцыі ўпор або кальцо на канцы, каб пазбегнуць захрасання прадмета ў прамой кішцы. У выпадку адсутнасці такіх, рэкамендуецца выразна кантраляваць колькасць введеных у анус шарыкаў.

У сувязі з тым, што анальны ланцужок пасля ўжывання цяжка чысціць, вытворцы рэкамендуюць выкарыстоўваць яго з прэзерватывам.