Аналітычная механіка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Аналітычная механіка[1] — раздзел тэарэтычнай механікі і тэарэтычнай фізікі, у якім фармулююцца і выкарыстоўваюцца агульныя прынцыпы (дыферэнцыяльныя або інтэгральныя) механікі, на іх аснове выводзяцца асноўныя дыферэнцыяльныя ўраўненні[2] руху, даследуюцца самі ўраўненні і метады іх інтэгравання.

У вучэбнай і навуковай літаратуры няма адзінага агульнапрынятага вызначэння аналітычнай механікі. Вылучаюцца тры асноўныя пункты гледжання:

Паводле першага пункту гледжання, некаторыя навукоўцы, напрыклад, Г. К. Суслаў і Ш. Ж. дэ ла Вале Пусен[3], атаясамляюць аналітычную механіку з тэарэтычнай.

Паводле другога пункту гледжання, вызначальнай прыкметай аналітычнай механікі лічаць выкладанне ў абагульненых каардынатах.

Трэцяя кропка гледжання, якой прытрымліваліся ў сваіх курсах, напрыклад, Л. Д. Ландау і Ф. Р. Гантмахер, характарызуе аналітычную механіку як сістэму выкладання, у аснову якой кладуцца агульныя дыферэнцыяльныя або інтэгральныя прынцыпы (напрыклад, прынцып стацыянарнасці дзеяння і інш.), і ўжо з гэтых прынцыпаў аналітычным шляхам атрымліваюцца асноўныя дыферэнцыяльныя ўраўненні руху.

Аналітычная механіка ўваходзіць як частка курса тэарэтычнай механікі[4] ў праграмы матэматычных, фізічных і інжынерна-фізічных факультэтаў універсітэтаў і педагагічных інстытутаў. У той жа час агульная праграма па тэарэтычнай механіцы ў многіх тэхнічных ВНУ[5] часта не змяшчае аналітычнай механікі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. *Беленький И. М. Введение в аналитическую механику. М.: Высшая школа, 1964. — 324 c.
    • Бутенин Н. В. Введение в аналитическую механику. М.: Наука, 1971. — 264 с.
  2. * Годбийон К. Дифференциальная геометрия и аналитическая механика. М. Мир, 1973. — 188 с.
  3. * Пуссен Ш.-Ж. де ла В. Лекции по теоретической механике. В 2-х томах. Том 1. — М.: Государственное издательство иностранной литературы, 1948. — 339 с.
    • Пуссен Ш.-Ж. де ла В. Лекции по теоретической механике. В 2-х томах. Том 2. — М.: Государственное издательство иностранной литературы, 1949. — 328 с.
  4. Тэарэтычная механіка — навука, якая вывучае найбольш агульныя заканамернасці механічнага руху і ўзаемадзеяння матэрыяльных аб’ектаў (часціц, іх дыскрэтных сістэм і абсалютна цвёрдых цел); частка агульнай механікі.
  5. * Розе Н. В. Лекции по аналитической механике, ч. 1, Л., 1938.