Анамарыя Марынка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Анамарыя Марынка
Anamaria Marinca
Anamaria Marinca in a presentation on November 24, 2007 in Panji.jpg
Дата нараджэння: 1 красавіка 1978(1978-04-01)[1][2] (41 год)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Прафесія: актрыса, тэатральны акцёр, кінаактрыса
Кар'ера: 2004цяперашні час
Узнагароды: Прэмія «BAFTA» (2005)
IMDb: ID 1671512
Commons-logo.svg Анамарыя Марынка на ВікіСховішчы

Анамарыя Марынка (рум.: Anamaria Marinca, нар. 1 красавіка 1978, Ясы) — румынская актрыса, якая стала знакамітай дзякуючы фільму «4 месяца, 3 тыдні і 2 дня», які атрымаў прэмію «Залатая пальмавая галіна» 60-га Канскага кінафестывалю.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Анамарыя Марынка нарадзілася ў сям’і скрыпачкі і тэатральнага выкладчыка. Скончыла Універсітэт мастацтваў, музыкі і драмы імя Джорджэ Энеску ў Ясах. Дэбютам у кіно для Анамарыі Марынкі стала адна з галоўных роляў у тэлестужцы «Секс-трафік» (2004), якая прынесла маладой румынцы тэлевізійную прэмію «BAFTA» у катэгорыі «Лепшая актрыса» (2005). У 2007 годзе адбылася прэм’ера фільма Крысціяна Мунджыу «4 месяца, 3 тыдні і 2 дні», у якім Анамарыя Марынка таксама выканала адну з галоўных роляў (пасля гэта карціна была ўганаравана «Залатой пальмавай галінай» юбілейнага 60-га Канскага кінафестывалю (2007), а сама А. Марынка набыла вядомасць). Пасля трыумфу стужкі Мунджыу на Канскім кінафестывалі Анамарыя Марынка знялася ў фільмах такіх кінематаграфістаў, як Фрэнсіс Форд КопалаМаладосць без маладосці», 2007) і Жулі ДэльпіГрафіня», 2009).

У наш час актрыса пражывае ў Лондане. Мае брата. Свабодна валодае румынскай, англійскай, французскай і нямецкай мовамі.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды і намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #135769523 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Anamaria Marinca // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]