Анансі

Анансі (у перакладзе з мовы ашанці — «павук»). Адзін з самых важных герояў міфаў заходнеафрыканскіх краін, такіх народаў як ашанці з групы народаў аканы.
Вобраз Анансі ў міфалогіі і фальклоры
[правіць | правіць зыходнік]Анансі ў міфалогіі часцей за ўсё — дэміург. З ім звязваюць з’яўленне сонца, дажджу, паходжанне мудрасці і казак. У некаторых міфах выступае як намеснік бога неба Н'яме, а ў некаторых — ён сын Бога неба, які выконвае ягоныя заданні.
Нягледзячы на тое што гэта зааморфны герой (прымае вобраз павука), часам ён з’яўляецца ў абліччы чалавека (антрапаморфны герой) і нават мае сям’ю. Часцей за ўсё ён вельмі хітры, пры гэтым цалкам не адносіцца ні да дабра, ні да зла.
Для заходнеафрыканских плямён Анансі грае важную ролю, што пацвярджае наяўнасць прыказкі: «Няма казкі без Анансі». Ён з'яўляецца цэнтральным вобразам цэлых цыклаў казак. Пры гэтым у розных міфалагічных творах з'яўляецца і ягоная сям’я, якая адыгрывае важную ролю ў казках народаў Афрыкі. Гэта жанчына — часцей за ўсё яе імя Асасе Я, сын Анансі, а таксама Бог Н’яме, розныя звяры, людзі і г.д.
Міфы пра Анансі і ягоную сям’ю адрозніваюцца паводле формы. Гэта могуць быць міфы, казкі пра жывёл, жарты, а таксама побытавыя апавяданні.
Імёны Анансі
[правіць | правіць зыходнік]Ашанці часта называюць Анансі — Кваку Анансі, што перакладаецца «павук Анансі».
Сустракаюцца варыянты ад Анансі на Ямайцы, да Нансі на Антылах і ў Сурынаме.
Вобраз Анансі ў масавай культуры
[правіць | правіць зыходнік]Вобраз Анансі адлбстраваны і ў масавай культуры.
- Ён адзін з герояў у мультфільмах Уолта Дыснея.
- Рок-група з Вялікабрытаніі Skunk Anansie назвалася імем Анансі.
- «Кароль павукоў» Анансі — гэта адзін з галоўных герояў рамана Чайна М’евіля «Пацучыны кароль».
- Анансі — адзін з герояў рамана Ніла Геймана «Амерыканскія багі» (а таксама экранізацыі гэтага рамана) і рамана «Дзеці Анансі».