Перайсці да зместу

Ананіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ананіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа
Заснавана 1912
Тып школа
Сайт ananichy.by

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Ананіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа» — установа сярэдняй адукацыі ў в. Сітнікі Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Вядомыя выпускнікі

[правіць | правіць зыходнік]

У 1912 годзе ў вёсцы Пудзецкая Слабада пачатку працаваць народная школа — Пудзецкая аднакласавая народная школа. Месцілася яна ў звычайнай сялянскай хаце.

У 1918 г. у вёсцы Сітнікі была адкрыта пачатковая школа I ступені.

У 1926 г. у вёсцы Сітнікі была збудавана вялікая па тым часе драўляная школа на 10 класных пакояў.

У 1932 г. школа стала сямігадовай, а перад самай вайной тут былі 8 і 9 класы.

У 1944 годзе будынак школы быў спалены. Пасля вайны школа ў Сітніках працавала ў прыстасаваных памяшканнях і насіла назву Пудзецка-Слабадзкай васьмігадовай школы.

У 1969 г. Пудзецка-Слабадзкая школа стала сярэдняй і пачала звацца Ананіцкай.

У 1989 г. быў пабудаваны ў вёсцы Сітнікі двухпавярховы будынак школы на 260 месцаў са спартовай залай, страўняй, майстэрскай і кацельнай.

У 1997 г. школе дадзены статус вучэльня-сад[1].

Дырэктары школы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9