Ананія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Двухбаковы абразок: Прамудрасць стварыла сабе храм; Святы. Каля 1517—1525 гг. Санкт-Пецярбург, Дзяржаўны Рускі музей.

Ананія (другая палова XV стагоддзя — першая палова XVI стагоддзя) — першы вядомы беларускі разьбяр па дрэве. Стварыў для пінскага, клецкага і рагачоўскага князя Ф. І. Яраславіча некалькі разных драўляных абразкоў. Адзін з іх «Прамудрасць стварыла сабе храм» у XIX стагоддзі знаходзіўся ў калекцыі графа Бланжы ў Парыжы. У Рускім музеі ў Санкт-Пецярбургу захоўваюцца дзве разныя мініяцюры Ананіі: «Прамудрасць стварыла сабе храм» (тоесная абразку з калекцыі Бланжы) і чатырохчасткавы абразок «Святы». Абразкі выкананы з цёмнага, цвёрдага дрэва. На абразку «Святы» надпісы, што ён падараваны князю Яраславічам Фёдару Іванавічу Шчэпіну (дакладна: Фёдар Пятровіч Шчэпа — набліжаны баярын князя Яраславіча, меў маёнткі каля Пінска і Клецка, упамінаецца ў 1503—1528 гг.) і «Робілъ попъ Ананиа». Ананія, відаць, быў святаром у адным з гарадоў паўднёвай Беларусі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Уваров А. С. Резная икона: «Премудрость созда себе дом», принадлежавшая Пинскому князю Феодору Ивановичу Ярославичу, 1499—1522 // Уваров А. С. Сборник мелких трудов. М., 1910. Т. 1;
  • Плешанова И. И. Два резных деревянных образка в собрании Русского музея // Памятники культуры: Новые открытия. 1979. Л., 1980.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]