Анастасій II
Анастасій II грэч.: Αναστάσιος Β΄ лац.: Anastasius II Artemius | ||
![]() | ||
Манета Анастасія II | ||
| ||
---|---|---|
713 — 715 | ||
Папярэднік | Філіпік | |
Пераемнік | Феадосій III | |
Дзейнасць | кіраўнік | |
Веравызнанне | Праваслаўе | |
Нараджэнне | VII стагоддзе | |
Смерць | 719 | |
Анаста́сій II (? — 718) — візантыйскі імператар (713—715), да станаўлення імператарам — Арцемій, граматык і першы сакратар імператара Філіпіка.
Аднавіў праваслаўе. Палепшыў адносіны з папскім прастолам. Далейшым рэформам перашкодзіла распачатае арабскае ўварванне. Атрымаўшы вестку пра выхад арабскага флоту з Александрыі, Анастасій вырашыў перахапіць іх на паўдарозе. Візантыйскі флот быў сабраны ў Родаса. Ён павінен быў раптоўна напасці на арабаў, якія займаліся нарыхтоўкай у Фінікіі дрэў для новых суднаў. Аднак у флоце раптам успыхнуў мяцеж. Мяцежнікі засеклі мячамі камандуючага флотам — генеральнага лагафета Іаана, і абвясцілі пра адмову ад прысягі імператару. Новым імператарам быў абвешчаны Феадосій, зборшчык дзяржаўных падаткаў у феме Апсікія, адкуль былі родам кіраўнікі мецяжу. Рушыўшы на сталіцу, мяцежнікі аблажылі яе. Пасля 6-месячнай абароны горад быў узяты. Даму багатых гараджан разрабаваны. Анастасій склаў з сябе сан і пастрыгся ў манахі. Пасля ён падняў паўстанне супраць Льва III.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Кулаковский Ю. А. История Византии