Перайсці да зместу

Анастасія Валер’еўна Шпакоўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анастасія Валер’еўна Шпакоўская
Дата нараджэння 28 верасня 1979(1979-09-28) (45 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі актрыса, спявачка

Анастасія Валер’еўна Шпакоўская (28 верасня 1979, Мінск) — беларуская актрыса, артыстка тэатра і кіно. Салістка рок-гурту «Naka»[2].

У 19961998 навучалася на студыі пры НАДТ імя Горкага (мастацкі кіраўнік — Барыс Луцэнка). У 19982002 — Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў. Спецыялізацыя — акцёр драматычнага тэатра і кіно (кіраўнік курсу — Валерый Раеўскі).

Працуе ў Нацыянальным тэатры імя Максіма Горкага.

Як спявачку яе характаразуюць наступным чынам: «з пранізлівым жаночым вакалам і мужчынскім драйвам»[3]. «Яна вызначаецца эмацыйнасцю ў вакале і рашучасцю ва ўчынках», — даваў ацэнку Сяргей Будкін[4].

У 2007 годзе нарадзіла сына, на нейкі час выступы былі спынены[5].

Канфлікт з крытыкамі

[правіць | правіць зыходнік]

Падчас фестывалю «Амбасовішча»-2008 Анастасія Шпакоўская ўдарыла журналістку Таццяну Заміроўскую за тое, што тая «дрэнна пісала пра гурт „Naka“»; інцыдэнт атрымаў агалоску толькі ў 2014—2015 годах[6][7].

  • 1999: «На волшебном чердаке» — як Сараканожка
  • 1999: «Пир во время чумы», А. Пушкін — як Марыяна
  • 2000: «Амфитрион» — як Леда
  • 2000: «Раскіданае гняздо» — як Русалка
  • 2000: «Мы і яно» — як жонка
  • 2001: «Карлик Нос» — як зорка
  • 2001: «Чайка», А. Чэхаў — як Аркадзіна
  • 2001: Мюзыкл «История любви Полосатого Кота и сеньориты Ласточки» — як сава
  • 2002: «Князь Вітаў» — як Беражніца
  • 2002: «Анджело и другие», А. Пушкин — як Марыяна
  • 2002: «Перед заходом солнца» — як Ацілія
  • 2003: «Чудаки» — як Алена Мікалаеўна
  • 2003: «Извещение Марии» — Віалена
  • 2004: «Случайный вальс» — як жанчына
  • 2004: «Земляничная поляна» — як Катрын
  • 2004: «Папа, папа, бедный папа» — як Разалі
  • 2005: «Опера нищих» — як Джэні Маліна
  • 2005: «Ниночка» — як Ніначка
  • 2009: «Идеальный Муж» — як Гертруда
  • 2009: «Бег» — як Серафіма
  • 2009: «Я твоя невеста» — як Агнія Уласьеўна
  • 1999: «Беларусь на скрыжаваннях стагоддзяў» — як Рагнеда
  • 2000: «Любоўныя гісторыі» (студэнцкі фільм) — як настаўніца
  • 2009: «Грашовае дрэва» — як Джына і спявачка
  • 2010: «Дастыш фантастыш»

Зноскі

  1. а б http://www.naka.by/group-Anastasiya_Shpakovskaya.htm
  2. Будкін, Сяргей. Наста Шпакоўская: «Не магу прымусіць сябе маўчаць» . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (16 мая 2011). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2020. Праверана 10 красавіка 2020.
  3. Naka… Pomidor/off… ці 8 сакавіка? Архівавана 16 верасня 2009.
  4. Будкін, Сяргей. 25 жанчын, без якіх не было б беларускай музыкі (+ аўдыё) . Будзьма беларусамі! (2 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2020. Праверана 4 красавіка 2020.
  5. Апельсінавыя долькі ў музычным фармаце(недаступная спасылка)
  6. Чернухо, Александр. Не довольна (руск.). Ultra-music.com (16 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2020. Праверана 31 сакавіка 2020.
  7. Свердлов, Павел. Музыкальные журналисты против Конрада Ерофеева (руск.). KYKY.ORG (3 лютага 2015). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2020. Праверана 3 красавіка 2020.